Аткарск
Выгляд
Аткарск (па-расейску: Аткарск) — горад (з 1780) ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Аткарскага раёну Саратаўскай вобласьці. Насельніцтва 27,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 18 ст.
Горад разьмешчаны на Прыволскім узвышшы, пры ўпадзенні ракі Аткара ў раку Мядзьведзіца (левы прыток Дону), за 92 км на паўночны захад ад Саратава. Рака дзеліць горад напалову.
Аткарск і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турме Аткарску памёр беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч Антон Луцкевіч (1884-1942).