Перайсьці да зьместу

Саколаў Падляскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саколаў-Падляскі»)
Саколаў Падляскі
лац. Sakołaŭ Padlaski
польск. Sokołów Podlaski
Населены пункт
У цэнтры места
У цэнтры места
Сьцяг Герб
Краіна Польшча
Ваяводзтва Мазавецкае
Павет Сакалоўскі
Геаграфія
Плошча 17,5 км²
Часавы пас
Каардынаты 52°24′27″ пн. ш. 22°14′59″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 18 924 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 25
Нумарны знак WSK
Сайт sokolowpodl.pl
Саколаў Падляскі на мапе Польшчы
Саколаў Падляскі
Саколаў Падляскі
Саколаў Падляскі

Сако́лаў Падля́скі (польск. Sokołów Podlaski) — места ў Польшчы, на рацэ Цэтыні. Адміністрацыйны цэнтар Сакалоўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Плошча 17,5 км². Насельніцтва на 31 сьнежня 2017 году — 18 924 чалавекі. Знаходзіцца за 99 км на ўсход ад Варшавы.

Саколаў або Сакалоў[1] — места гістарычнага Падляшша. Да нашага часу тут захаваліся капліца з фігурай Сьвятога Яна Непамука, палац і сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Сярэднявеччы ў гэтай частцы Падляшша ішло фэўдальнае змаганьне паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1424 годзе вялікі князь Вітаўт надаў Саколаву мескія прывілеі. У 1508 годзе ўладальнікам места стаў Станіслаў Кішка. Па 1563 годзе Ганна Кішка (з Радзівілаў) заснавала тут кальвінскі збор, ліквідаваны ў 1590 годзе[2].

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Саколаў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1592 годзе ён стаў уладаньнем Радзівілаў. Пачаўся росквіт места, які, аднак моцна пацярпеў у час вайны з швэдамі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. За часам Рэфармацыі Саколаў стаў важным цэнтрам плыні арыянства. У XVIII ст. места перайшло ў валоданьне Агінскіх. Міхал Клеафас Агінскі запрасіў у Саколаў францускіх майстроў і наладзіў выраб між іншым, ядвабных хустак і слуцкіх паясоў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Саколаў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Герцагстве Варшаўскім. На 1827 год тут было 350 будынкаў, на 1858 год — 311 (12 мураваных). У 1845 годзе новая гаспадыня места, Эльжбэта Гіршман, збудавала тут цукровую фабрыку. Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне (1863—1864) у Саколаве ўзначаліў мясцовы сьвятар Станіслаў Бжуска, якога расейскія карнікі павесілі 23 траўня 1865 году. У 1887 годзе праз Саколаў прайшла чыгунка, што станоўча паўплывала на разьвіцьцё места.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Саколаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Саколаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году ён знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Места моцна пацярпела ў час Другой сусьветнай вайны. У 1946—1951 гадох Саколаў адбудавалі. У 1975—1998 гадох ён уваходзіў у склад Седлецкага ваяводзтва. З 1999 году — адміністрацыйны цэнтар Сакалоўскага павету.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3005 чал.; 1858 год — 3964 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 31 сьнежня 2017 год — 18 924 чал.

У Саколаве працуюць 5 дашкольных установаў, 7 пачатковых і 2 сярэднія школы, 2 ліцэі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Капліца з фігурай Сьвятога Яна Непамука (1802)
  • Касьцёл Непакланага Сэрца Найсьвяцейшай Панны Марыі (Конкатэдра; 1948—1953)
  • Касьцёл Сьвятога Яна Боска (1935—1939)
  • Могілкі старыя каталіцкія
  • Палац (1857)
  • Помнік генэралу Станіславу Бжуску (1925)
  • Сынагога (1845)
  • Фабрыка цукровая

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1730)
Пералік местаў-сяброў Саколава
  1. ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 384.
  2. Mironczuk J. Wyznania protestanckie na obszarze dystryktu podlaskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Vol. 62, 2018. S. 147.
  3. Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 30.