Тытунепаленьне
Тытунепаленьне (пале́ньне) — удыханьне дыма цьмелых высушаных лістоў тытуню. Зьніжае пачуцьцё голаду за кошт выкіду ў кроў нэўрамэдыятара дафаміна, што выклікае залежнасьць, мацнейшую за алькагалізм. Самастойнае адмаўленьне ад паленьня складае менш за 5%. Тытунёвы дым, у склад якога ўваходзіць нікатын, пашкоджвае скуру твару і рук, зуб'е і валасы. Урэшце паленьне выклікае рак лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў. На 2010 г. з больш як мільярда курцоў ва ўсім сьвеце 80% складалі мужчыны.
Папярэджаньне залежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заняткі спортам зьмяншаюць схільнасьць да паленьня праз спрыяньне выпрацоўцы гармона дафаміна за кошт цялеснай нагрузкі[1]. Пашырэньню тытунёвай залежнасьці замінаюць рэдкасьць месцаў продажу і дарагавізна для самастойнага набыцьця падлеткамі. Скарачэньне месцаў продажу да адмысловых крамаў без самаабслугоўваньня адначасна павышае выдаткі сродкаў і намаганьняў на набыцьцё тытунёвых вырабаў[2].
Чыньнікі залежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узьнікненьню тытунёвай залежнасьці спрыяюць нэўроз і раньняя паводле ўзросту першая спроба паленьня, што выклікае большую эўфарыю[2].
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2010 г. тытунь палілі звыш 40% жыхароў Беларусі. Краіна знаходзілася на 6-ым месцы ў сьвеце па дзелі курцоў у насельніцтве. Залежнасьць ахоплівала каля 60% мужчынаў і звыш 20% жанчынаў[3]. Штогод ад тытунепаленьня ў Беларусі памірае звыш 15 тыс. чалавек[4]. На 2011 г. першая спроба тытунепаленьня ў Беларусі ў сярэднім прыпадала на ўзрост 12 гадоў[2].
У Беларусі тытунепаленьне ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, у месцах гандлю, побытавога абслугоўваньня і грамадзкага харчаваньня, у памяшканьнях установаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых установаў, на вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях мэтрапалітэна, у грамадзкім транспарце, вагонах цягнікоў, на водных суднах і ў самалётах[5] прадугледжвае спагнаньне да 4 базавых велічыняў[6].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Надзея Нікалаева. Цыгарэта адбірае ў жанчынаў 11 гадоў жыцьця // Краіна здароўя. — 20 траўня 2010. — № 18 (187). — С. 3.
- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Тытунь ня будуць прадаваць на кожным кроку // Зьвязда : газэта. — 17 лістапада 2011. — № 219 (27083). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Беларусь – 6-я сярод краінаў з самаю моцнаю залежнасьцю ад тытуню // Белсат, 2 сьнежня 2010 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Байкі пра алькагалізм // Зьвязда : газэта. — 7 кастрычніка 2011. — № 192 (27055). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ А.Лукашэнка. Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 2002 г. № 28 (пункт 38)(рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2012 г. Праверана 20 жніўня 2013 г.
- ^ Артыкул 17.9 (Кодэкса аб адмін. правапарушэньнях). Паленьне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама Праверана 20 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Tobacco.org (анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |