Перайсьці да зьместу

Кабылічы (Навасёлкаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пцічанская»)
Кабылічы
трансьліт. Kabyličy[a]
Першыя згадкі: канец XVII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Вышыня: 168 м н. у. м.
Насельніцтва: 104 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′54″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.465° пн. ш. 27.86° у. д. / 53.465; 27.86Каардынаты: 53°27′54″ пн. ш. 27°51′36″ у. д. / 53.465° пн. ш. 27.86° у. д. / 53.465; 27.86
Кабылічы на мапе Беларусі ±
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кабы́лічы[1] (з 1964 — Пціча́нская, таксама сустракаецца Пціча́нскае, н.; Пціча́нка, ж.) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Пад назвай Кабылічы згадваецца ў канцы XVII ст. у складзе Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII ст. вёска належала Янушу Быхаўцу. Януш Быхавец быў забіты ў маёнтку Таўкачэвічы ў часе наезду суседам Андрэем Вінкам з Шацку ў 1620 годзе, фальварак быў разбураны. Маёмасьць перайшла брату Януша Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродзкі пісар (1623—1632), меў братоў Януша і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном дзяцей Януша. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацак, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводзтве, ды іншымі землямі ў Гарадзенскім, Троцкім і Лідзкім паветах. Памёр без нашчадкаў.

У 1760 годзе (паводле іншых зьвестак у 1748) судзьдзя ваўкавыскі Ўладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстаньне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казімера Аляксандры Заранак-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2]. Належалі да маёнтку Сяргеевічы. Пасьля належалі Прозарам, Францішку Букатаму, Ліпскім.

Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1816 годзе уласнасьць Ржавускіх, пазьней належала Ельскім. У пачатку XIX ст. у Ігуменскі павеце Менскай губэрні, ёсьць капліца і карчма. На карце Шуберта сярэдзіны XIX ст. на месцы сучаснай вёскі Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы вёскі Прыстань была вёска Кабылічы[3].

Пасьля 1863 году валодае Пётр Папоў. Паводле перапісу 1897 года маёнткам Кабылічы валодаў Іван Бунге, шляхціц, лютэранін.

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1964 года вёска Кабылічы праз «немілагучнасьць» была перайменавана ў вёску Пцічанская[4].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[5].

  • 1816 — 12 двароў, 80 жыхароў
  • 1858 — 45 рэвізскіх душ
  • 1897 — 75 двароў, 229 душ мужчынскага полу, 215 душ жаночага полу
  • 1910 — 101 двор, 613 жыхароў
  • 1917 — 112 двароў, 599 жыхароў
  • 2002 — 70 двароў, 131 жыхар
  • 2009 — 104 жыхары[6][7]
  • 2012 — 45 гаспадарак, 85 жыхароў
  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Pcičanskaja.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ http://www.dudutki.by/history/
  3. ^ http://too.by/verstovka.html
  4. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  5. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  6. ^ https://ulitsy-belarusi.openalfa.com/%D0%9F%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F
  7. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі