Грэбень (Менская вобласьць)
| Грэбень, трансьліт. Hrebień | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Навапольскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°36′06″ пн. ш. 27°39′07″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 62 чал. (2010)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222851 |
| СААТА | 6244840021 |
| Нумарны знак | 5 |
| Грэбень на мапе Беларусі ± Грэбень | |
Грэ́бень[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск (лінія Менск — Асіпавічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах Грэбень упершыню ўпамінаецца ў XVI ст. Пад 1567 годам ён значыцца як сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць.
У 1743 годзе ў Грэбні збудавалі царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Грэбень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1800 год ў вёсцы было 30 двароў, дзейнічала царква Раства Багародзіцы, працавалі карчма, вадзяны млын і сукнавальня[3].
У 1839 годзе на сродкі зямянкі А. Лыкавай у Грэбні збудавалі новую драўляную царкву. У 1858 годзе існавалі аднайменныя сяло і маёнтак у Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, прыватная ўласнасьць. У 1861 годзе ў Грэбні адкрылася народная вучэльня. У канцы XIX ст. у сяле было 60 двароў, дзейнічала царква, працавалі хлебазапасны магазын, млын і шынок; у маёнтку было 2 двары[3].
У пачатку XX ст. у Грэбні было 54 двары. Зь лютага да сьнежня 1918 году сяло займалі войскі кайзэраўскай Нямеччыны, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 году — войскі Польшчы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Грэбень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Да пачатку 1920 году тут утварылася школа 1-й ступені. У 1930 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Сьвітаньне», існавалі кузьня, стальмашня, рымарня. У 1938 годзе Грэбень атрымаў статус вёскі.
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году Грэбень знаходзіўся пад акупацый нацысцкай Нямеччынай. У 1980-я гады ён быў у саўгасе «Навапольскі».
На 2002 год у Грэбні быў 41 двор,. У 2010 годзе ў вёсцы 33 гаспадаркі, 60 жыхароў. У 2013 годзе — на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 209 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 153 чал.; 1897 год — 375 чал. у сяле Грэбні і 43 чал. у маёнтку Грэбні
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 349 чал. у сяле Грэбні і 104 чал. у маёнтку Грэбні; 1917 год — 202 чал. у сяле Грэбні і 104 чал. у маёнтку Грэбні; 1960 год — 296 чал.; 1999 год — 109 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 74 чал.; 2010 год — 62 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цэнтар гаспадаркі «Навапольскі», працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, майстэрні рамонту сельска-гаспадарчай тэхнікі, пошта.
Турыстычныя інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- На паўночна-ўсходняй ускраіне Грэбня, ува ўрочышчы Курганах, побач з балотам месьціцца археалягічны помнік — курганны могільнік[3].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца
- Царква Сьвятога Міхаіла Арханёла
- Сядзіба (канец XVIII ст.)[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржкартгеацэнтар (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 379.
- 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013. С. 132—133.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Грэбень, Radzima.org
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Грэбень (Менская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў