Перайсьці да зьместу

Пясчанка (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пясчанка, трансьліт. Piasčanka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Навасёлкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°24′42″ пн. ш. 27°54′47″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 14 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244843064
Нумарны знак 5
Пясчанка на мапе Беларусі ±
Пясчанка
Пясчанка
Пясчанка
Пясчанка
Пясчанка
Пясчанка

Пясча́нка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 11 лістапада 1942 году у раёне вёскі праходзіла Альберт II (апэрацыя) супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, было забіта 2 жыхара.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[3].

  • пачатак XX ст. — 34 двароў, 143 жыхары
  • 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў
  • 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў
  • 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары
  • 2009 год — 24 чалавекі[4]
  • 2019 год — 14 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с, 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі