Перайсьці да зьместу

Кабылічы (Навасёлкаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кабылічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Навасёлкаўскі
Першыя згадкі канец XVII ст.
Геаграфія
Вышыня НУМ 168 м
Часавы пас
Каардынаты 53°27′54″ пн. ш. 27°51′36″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 104 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Кабылічы на мапе Беларусі ±
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы
Кабылічы

Кабы́лічы[1] (з 1964 — Пціча́нская, таксама сустракаецца Пціча́нскае, н.; Пціча́нка, ж.) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Пад назвай Кабылічы згадваецца ў канцы XVII ст. у складзе Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII ст. вёска належала Янушу Быхаўцу. Януш Быхавец быў забіты ў маёнтку Таўкачэвічы ў часе наезду суседам Андрэем Вінкам з Шацку ў 1620 годзе, фальварак быў разбураны. Маёмасьць перайшла брату Януша Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродзкі пісар (1623—1632), меў братоў Януша і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном дзяцей Януша. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацак, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводзтве, ды іншымі землямі ў Гарадзенскім, Троцкім і Лідзкім паветах. Памёр без нашчадкаў.

У 1760 годзе (паводле іншых зьвестак у 1748) судзьдзя ваўкавыскі Ўладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстаньне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казімера Аляксандры Заранак-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2]. Належалі да маёнтку Сяргеевічы. Пасьля належалі Прозарам, Францішку Букатаму, Ліпскім.

Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1816 годзе уласнасьць Ржавускіх, пазьней належала Ельскім. У пачатку XIX ст. у Ігуменскі павеце Менскай губэрні, ёсьць капліца і карчма. На карце Шуберта сярэдзіны XIX ст. на месцы сучаснай вёскі Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы вёскі Прыстань была вёска Кабылічы[3].

Пасьля 1863 году валодае Пётр Папоў. Паводле перапісу 1897 года маёнткам Кабылічы валодаў Іван Бунге, шляхціц, лютэранін.

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1964 года вёска Кабылічы праз «немілагучнасьць» была перайменавана ў вёску Пцічанская[4].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[5].

  • 1816 — 12 двароў, 80 жыхароў
  • 1858 — 45 рэвізскіх душ
  • 1897 — 75 двароў, 229 душ мужчынскага полу, 215 душ жаночага полу
  • 1910 — 101 двор, 613 жыхароў
  • 1917 — 112 двароў, 599 жыхароў
  • 2002 — 70 двароў, 131 жыхар
  • 2009 — 104 жыхары[6][7]
  • 2012 — 45 гаспадарак, 85 жыхароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. http://www.dudutki.by/history/
  3. http://too.by/verstovka.html(недаступная спасылка)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  6. https://ulitsy-belarusi.openalfa.com/%D0%9F%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F
  7. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі