Скрыль
Скрыль | |
трансьліт. Skryĺ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 26 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244843076 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′6″ пн. ш. 27°56′48″ у. д. / 53.51833° пн. ш. 27.94667° у. д.Каардынаты: 53°31′6″ пн. ш. 27°56′48″ у. д. / 53.51833° пн. ш. 27.94667° у. д. |
± Скрыль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Скрыль[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 1897 году вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У пачатку 20 ст. згадваецца маёнтак Скрыль.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1920 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасьля пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, 35 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас"Расьсвет камуны", працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1944 году вёска была спалена.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 год — 88 двароў, 647 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 83 двары, 502 жыхары. Маёнтак — 1 гаспадарка, 9 жыхароў
- 2002 год — 39 двароў, 74 жыхары
- 2009 год — 43 чалавекі[2]
- 2019 год — 26 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі