Перайсьці да зьместу

Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бор
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Навасёлкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°31′03″ пн. ш. 28°00′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 470 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244843006
Нумарны знак 5
Бор на мапе Беларусі ±
Бор
Бор
Бор
Бор
Бор
Бор

Бор[1] (таксама сустракаецца Бор-Навасёлкаўскі, Барава́я Слабада́, ж., Слабада́-Барава́я, ж.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Знаходзіцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МенскАсіповічы, каля ракі Цітаўка.

У пачатку 20 стагодзьдзя вядома як вёска Баравая Слабада ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны Бор», працавала кузьня і ветраны млын.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Была спалена, загублена 235 жыхароў.

  • 1970 год — 187 двароў, 704 жыхары
  • 1995 год — 187 двароў, 532 жыхары
  • 2002 год — 145 двароў, 475 жыхароў
  • 2009 год — 470 чалавек[2]
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі