Дайнава (Пухавіцкі раён)
Выгляд
| Дайнава, трансьліт. Dajnava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Навасёлкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°30′58″ пн. ш. 28°06′35″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 286 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222838 |
| СААТА | 6244843026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Дайнава на мапе Беларусі ± Дайнава | |
Дайнава́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1816 годзе уласнасьць Ратынскіх. У пачатку 20 стагодзьдзя ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1816 год — 60 двароў, 340 жыхароў
- 1897 год — 132 двары, 732 жыхары
- пачатак XX ст. — 121 двор, 1073 жыхары
- 1917 год — 200 двароў, 1037 жыхароў
- 2002 год — 81 двароў, 193 жыхары
- 2009 год — 286 чалавек[2]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Курганны могільнік — за 1,2 км на паўднёвым ўсход ад вёскі.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімер Рунцэвіч (1953) — беларускі паэт, сябар «Саюзу пісьменьнікаў Беларусі» з 2015 году[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ↑ https://web.archive.org/web/20191008075915/http://litpremia.by/be/author/7/ Архівавана 8 кастрычніка 2019.