Напады ў Нарвэгіі (2011)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напады ў Нарвэгіі (2011)

Выгляд на ўрадавы квартал адразу пасьля выбуху
Месца атакі 1) перад вокнамі першага паверху будынка міністэрства нафтавай прамысловасьці і энэргетыкі Нарвэгіі[1]
2) летнік кіруючай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя[2]
Цэль атакі 1) комплекс урадавых будынкаў
2) імаверна, прэм’ер-міністар Нарвэгіі Енс Стольтэнбэрг[2]
Дата 22 ліпеня 2011 (12 гадоў таму)
15:26[3] (CEST)
Спосаб атакі 1) выбух начыненага выбуховым рэчывам аўтамабіля; 2) страляніна
Зброя 1) выбуховае рэчыва (ігданіт); 2) стралковая зброя
Колькасьць ахвяраў 8 (Осьлё)[4]
69 (Утоя)
Разам: 77[5]
Колькасьць параненых 96[6]
Тэрарысты Андэрс Бэрынг Брэйвік
Геаграфічныя каардынаты 59°54′53.92″ пн. ш. 10°44′47.56″ у. д. / 59.9149778° пн. ш. 10.7465444° у. д. / 59.9149778; 10.7465444Каардынаты: 59°54′53.92″ пн. ш. 10°44′47.56″ у. д. / 59.9149778° пн. ш. 10.7465444° у. д. / 59.9149778; 10.7465444
Напады ў Нарвэгіі (2011) на мапе Нарвэгіі
Напады ў Нарвэгіі (2011)
Напады ў Нарвэгіі (2011)
Напады ў Нарвэгіі (2011)

Напады ў Нарвэгіі 2011 году — два тэрарыстычныя акты[7], скіраваныя супраць асобаў выканаўчай улады, грамадзкага моладзевага летніку і цывільнага насельніцтва ў Нарвэгіі ў пятніцу 22 ліпеня 2011 году. Першым нападам стаў выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осьлё перад офісам прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Стольтэнбэрга і іншых урадавых будынкаў, што адбыўся ў 15:26 па мясцовым часе[3]. У выніку выбуху загінулі сем чалавек і каля пятнаццаці параненыя. Наступны больш жорсткі напад адбыўся празь дзьве гадзіны ў часе правядзеньня летніку кіроўнай Працоўнай партыі Нарвэгіі на востраве Ўтоя (Турыф’ёрд, Бускеруд). Узброены чалавек, пераапрануты ў паліцэйскага, адкрыў страляніну па ўдзельніках летніку і застрэліў 67 чалавек. Яшчэ двое загінулі пры ўцёках: 1 разьбіўся пры падзеньні з абрыва, другі ўтануў.

За масавае забойства на востраве Ўтоя быў арыштаваны 32-гадовы нарвэжац Андэрс Бэрынг Брэйвік[8]. Яго абвінавацілі ў ажыцьцяўленьні абодвух нападаў[9]. Паліцыя таксама параіла прэм’ер-міністру Нарвэгіі не раскрываць свайго месцазнаходжаньня да канчатковага высьвятленьня абставінаў[10].

Эўрапейскі Зьвяз, НАТО і многія краіны выказалі сваю падтрымку Нарвэгіі і асудзілі зьдзейсьненыя напады.

Выбух у Осьлё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа выбуху. Чырвоны будынак: урадавы офіс. Аранжавая зона: знаходжаньне ўзарванай машыны. Фіялетавы будынак: міністэрства нафтавай прамысловасьці

Афіцыйныя справаздачы адразу сышліся на тым, што крыніцаю выбуху стала замініраванае аўто[11], узарванае перад офісам прэм’ер-міністра Нарвэгіі Енса Стольтэнбэрга і такімі прылеглымі ўрадавымі будынкамі[11], як міністэрства нафтавай прамысловасьці і энэргетыкі Нарвэгіі[11] (пацярпела найбольш[1]) і міністэрства фінансаў[11] з шматлікімі выбітамі шыбамі. У офісе міністэрства нафтавай прамысловасьці пачаўся пажар[2]. Выбуховая хваля выбіла шыбы ў вокнах будынкаў на адлегласьці аднаго кілямэтру ад эпіцэнтру выбуха[2]. Паводле некаторых крыніцаў на месцы здарэньня магло быць яшчэ два выбуховыя прыстасаваньні[12]. Паведамлялася, што Стольтэнбэрг не пацярпеў[13]. Міністар фінансаў Нарвэгіі ў гэты час знаходзіўся ў Нямеччыне на адпачынку[14]. Выбух быў чутны на адлегласьці прынамсі 7 кілямэтраў[11].

Прылеглая вулічная тэрыторыя пасьля выбуху запоўнілася шклянымі аскепкамі і абломкамі. Рэшткі ўзарванага аўто былі заўважаныя каля аднаго з будынкаў. За выбухам пасьледвала шырокае воблака белага дыму, сілкаванае пажарам у міністэрстве нафтавай прамысловасьці. Пасьля інцыдэнту паліцыя ачапіла месца выбуху і зладзіла пошукі дадатковых выбуховых прыстасаваньняў[15]. Паліцыя параіла людзям пакінуць цэнтар сталіцы[16]. Таксама ў цэнтар Осьлё былі ўведзеныя вайскоўцы[2].

Пацярпелыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайсковы і цывільны пэрсанал ля ўрадавых будынкаў

У выніку напада ў Осьлё загінула 8 чалавек[4], пацярпела — 15[17] (зь іх 11 зь цяжкімі раненьнямі)[18]. Доктар шпіталя пры Ўнівэрсытэце Осьлё паведаміў, што яны маюць справу ў асноўным з раненьнямі галавы, грудзі і чэраўнай паражніны[19].

На колькасьць ахвяраў паўплываў пара году. Дзякуючы сэзону адпачыну, многія офісы былі напаўпустымі[20]. Як зазначыў дзяржаўны сакратар Ганс Крыстыян Амундсэн, на прылеглай да месца выбуху тэрыторыі было менш людзей чым заўсёды[13]. У ліпені большасьць нарвэжцаў бяруць на рабоце адпачынак[21].

Уплыў на транспартны рух[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля выбуху ўсе дарогі гэтай часткі гораду былі перакрытыя, а людзі былі эвакуяваныя праваахоўнымі органамі. Жыхарам Осьлё параілі заставацца далей ад цэнтру гораду і абмежавацца ў выкарыстаньні мабільнаю сувязьзю з прычыны імавернасьці чарговае тэрарыстычнае атакі[22]. Грамадзкі транспарт, які рухаецца за і ўнутр межаў гораду быў прыпынены таксама[23]. Паліцыя ініцыявала вобшук машынаў на шляху да гарадзкога аэрапорту[24], хоць сам аэрапорт працягваў працу[25]. Некаторыя цягнікі былі прыпыненыя пасьля выяўленьня ля чыгуначных шляхоў падазронага пакета[26]. Офіс тэлевізійнай кампаніі TV 2 быў эвакуяваны пасьля выяўленьня падобнага на бомбу аб’екта знадворку будынку[27].

Бойня на востраве Ўтоя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна празь дзьве гадзіны пасьля выбуху Брэйвік праехаў каля 40 км на паўночны захад ад Осьлё да возера Турыф'ёрд, дзе пераправіўся на востраў Утоя да зладжанага Працоўнай партыяй Нарвэгіі моладзевага летніку[13]. Дабраўшыся да належнага месца на пароме[28], ён распачаў бязладную страляніну па яго маладых удзельніках[29]. Паліцыя палічыла, што выбух у Осьлё і бойня на востраве Ўтоя зьвязаныя паміж сабой[13][30]. У часе затрыманьня Андэрс Бэрынг Брэйвік атрымаў агнястрэльнае раненьне[29].

Будучы апранутым у адзеньне паліцыянта, паводле існых зьвестак, ён сабраў вакол сябе групу маладых людзей, сказаўшы, што павінен зрабіць аб’яву ў сувязі з выбухам у Осьлё, які адбыўся за некалькі гадзінаў перад гэтым, і раптам адкрыў страляніну[28][31][32], забіваючы і наносячы шматлікія раненьні. Спачатку ён страляў у людзей на востраве, а пасьля ў спрабуючых выратавацца ўплаў па вадзе[33]. Большасьцю пацярпелых зьяўляліся юныя людзі ўва ўзросьце 15—16 гадоў[34]. Паводле некаторых сьведак, забойца клікаў юнакоў да пачатку страляніны[35].

Прыкладна ў 03:50 па мясцовым часе 23 ліпеня 2011 году дзьве галоўныя тэлекампаніі Нарвэгіі NRK і TV2 пачалі прамую трансьляцыю канфэрэнцыі з Цэнтральнага ўпраўленьня паліцыі, дзе загадчык Нацыянальнай паліцыі Нарвэгіі пацьвердзіў наяўнасьць «прынамсі 80» ахвяраў на востраве Ўтоя з прагназаваным іх павелічэньнем[36][37][38][39]. Некаторыя сьведкі інцыдэнту на Ўтоі сьцьвярджалі, што выканаўцаў расстрэлу грамадзкага летніку было двое. Паліцыя працавала над спраўджваньнем гэтай інфармацыі[40].

Забойца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліцыя арыштавала на востраве Ўтоя нападніка Андэрса Бэрынга Брэйвіка (нар. 13 лютага 1979) за стральбу па мірных грамадзянах з адначасным падазрэньнем у выбуху бомбы ва ўрадавым квартале Осьлё[41][42]. Яго абвінавацілі ў ажыцьцяўленьні абодвух нападаў[9].

З 16 красавіка па 22 чэрвеня 2012 году ў акруговым судзе Осьлё прайшлі слуханьні, у ходзе якіх 17 красавіка Андэрс Брэйвік заявіў, што ўчыніў абодва напады ў сувязі з «крайняй неабходнасьцю». 24 жніўня 2012 г. Брэйвіка выраклі на 21 год пазбаўленьня волі ў турме, што зьяўляецца найбольшым тэрмінам зьняволеньня ў Нарвэгіі[5].

Падрыхтоўка нападу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад канец чэрвеня або ў пачатку ліпеня Андэрс Бэрынг Брэйвік пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[43], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[44]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[43]. У траўні фірме Брэйвіка было прададзена 6 тон угнаеньняў[45].

Палітычныя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Начальнік нацыянальнай паліцыі Свэйнунг Спонгайм (Sveinung Sponheim) заявіў, што сеціўныя паведамленьні падазраванага выканаўцы «наводзяць на думку, што яго палітычныя погляды схіляюцца ў правым антыісламісцкім кірунку, аднак ці стала гэта матывацыяй для зьдзейсьненага ўчынку застаецца невядомым»[46][47]. Пасьля яго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[48]. Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[43]. Намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[49]. Таксама паведамляецца, што Брэйвік напісаў шмат паведамленьняў на сайт document.no[47]. Брэйвік зьяўляецца былым чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU. Паводле дзейнага лідэра FpU Ова Ванэбо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[50]. У шматлікіх сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[51], філёзафа Джона Ст’юарта Міла[43][52] і Ўінстана Чэрчыля[53]. Палітычную партыю герта Вільдэрса ён апісаў як «адзіную сапраўдную партыю для кансэрватараў»[51]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня[43].

За колькі гадзінаў да нападу Брэйвік выклаў у сеціва[54] сваю ангельскамоўную[55] нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (анг. 2083 - A European Declaration of Independence)[56] на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год[57] і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест[58]. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага[59].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Норвежская полиция: взрыв Осло и стрельба на Утейе – части одной акции (рас.). Вести.ru. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  2. ^ а б в г д Сямён Печанко, Сяргей Гезгала. Нарвэгія: фанатык забіў 76 чалавек // Газэта «Наша ніва», 22 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  3. ^ а б Regjeringskvartalet ser ut som en krigssone etter kraftig bombeeksplosjon (нарв.). VG. Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  4. ^ а б Нарвэская паліцыя ўдакладніла лік ахвяраў тэрактаў – 76 чалавек // Радыё «Свабода», 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  5. ^ а б Сяргей Кізіма. Суд над Брэйвікам: тэатар абсурду або выпрабаваньне дэмакратычных прынцыпаў // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2012. — № 81 (27196). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ [1]
  7. ^ НАТО осудила теракт в Норвегии (рас.). Взгляд (22 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  8. ^ Erlend Skevik; Atle Jørstad; Stein-Erik Stormoen (22 July 2011) Storberget: - Den pågrepne er norsk. Verdens Gang. Праверана 22 July 2011 г.
  9. ^ а б Scores killed in Norway attack BBC Праверана 23 July 2011 г.
  10. ^ https://web.archive.org/web/20120125160053/http://www.thenewstribe.com/2011/07/23/87-killed-in-norway-shooting/
  11. ^ а б в г д Andrew Ward (22 July 2011) Youth camp shooting after Oslo bomb Financial Times Праверана 22 July 2011 г.
  12. ^ Stor eksplosjon i Oslo sentrum (нарв.). NRK. Праверана 22 July 2011 г.
  13. ^ а б в г Oslo: Bomb blast near Norway prime minister's office. BBC News (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  14. ^ Sigbjørn Johnsen til forsvar for euroen (нарв.). Aftenposten. Праверана 22 July 2011 г.
  15. ^ Big Blast Hits Government Buildings in Central Oslo. The New York Times. Праверана 2011-07-23 г.
  16. ^ Explosion rocks Oslo | Events Blogs. Reuters. Праверана 22 July 2011 г.
  17. ^ Deadly attacks shock Norway (анг.). Al Jazeera English (23 ліпеня 2011). Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  18. ^ Explosion In Oslo Government Building News. Sky. Праверана 22 July 2011 г.
  19. ^ 17 dead in Oslo bombing, shootings; Norwegian held - On Deadline - USATODAY.com. Content.usatoday.com (2001-09-11). Праверана 2011-07-23 г.
  20. ^ Выбух ля рэзыдэнцыі прэм'ера Нарвэгіі // Радыё «Свабода», 22 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  21. ^ Norway on summer vacation. The Research Council of Norway (1 July 2010). Праверана 22 July 2011 г.
  22. ^ Charles Duxbury (23 ліпеня 2011) Savage Terror Attacks (анг.). The Wall Street Journal. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  23. ^ Jillian Rayfield (22 July 2011) Oslo Bomb Attack — Eyewitness Reports LiveWire. Talking Points Memo. Праверана 22 July 2011 г.
  24. ^ Bomb blast rocks downtown Oslo (анг.). Тэлеканал "Расея сёньня" (25 ліпеня 2011). Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  25. ^ Oslo-trikken: – Det er normal drift, ingen grunn til bekymring (нарв.) TV 2 Праверана 22 July 2011 г.
  26. ^ All trains shut down after suspicious package Dagbladet Праверана 22 July 2011 г.
  27. ^ Ralf Lofstad, Stian Haraldsen, Diana Badi (22 July 2011) Disse områdene er evakuert (нарв.) Dagbladet Праверана 22 July 2011 г.
  28. ^ а б Двайны тэракт у Нарвэгіі. Больш за 90 загіблых // Радыё «Свабода», 23 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  29. ^ а б Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  30. ^ Twin terror attacks shock Norway. BBC News (2011-07-22). Праверана 2011-07-22 г.
  31. ^ Jarle Brenna (22 July 2011) Vi er under angrep! (нарв.). VG Nett. Праверана 22 July 2011 г.
  32. ^ LIVE: Doden bij bomexplosie in Oslo – schietpartij op jongerenkamp. NRC.
  33. ^ Nine, perhaps 10, killed in Norway shooting. «Ройтэрз» (22 ліпеня 2011). Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  34. ^ Blasts and Gun Attack in Norway; 7 Dead. The New York Times (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  35. ^ Flere unge skutt og drept på Utøya. Norwegian Broadcasting Corporation (2011-07-22). Праверана 22 July 2011 г.
  36. ^ Live Stream. TV 2.
  37. ^ TV2, Norwegian national television station
  38. ^ Politiet: Minst 80 drepte på Utøya - Norge (нарв.) Nyheter. NRK. Праверана 2011-07-23 г.
  39. ^ Dyveke Nilssen (2011-07-23) At least 80 killed in shootings Nett. VG. Праверана 2011-07-23 г.
  40. ^ Johannessen Buckley Randi (23 July 2011) [Frykter at gjerningsmann kan være på frifot Frykter at gjerningsmann kan være på frifot] (нарв.) Aftenposten Праверана 23 July 2011 г.
  41. ^ Bent Skjærstad (23 ліпеня 2011) Anders Behring Breivik (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap (нарв.). Tv2.no. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  42. ^ Norwegian massacre gunman was a right-wing extremist who hated Muslims (анг.). Daily Mail (24 ліпеня 2011). Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  43. ^ а б в г д Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
  44. ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
  45. ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
  46. ^ Norway bomb suspect bought 6 tons of fertilizer Праверана 23 July 2011 г.
  47. ^ а б 32-åringen skal tilhøre høyreekstremt miljø - Norge - NRK Nyheter. Nrk.no (2010-01-27). Праверана 23 July 2011 г.
  48. ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
  49. ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
  50. ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene.
  51. ^ а б Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
  52. ^ Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
  53. ^ Pedro Poza (23 July 2011) El presunto autor, un noruego nacionalista vinculado a la extrema derecha El Mundo Праверана 23 July 2011 г.
  54. ^ Ала Мачалава. Мэта не апраўдае сродкаў // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2011. — № 139 (27003). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  55. ^ Андрэй Елісееў. Нарвэскі тэрарыст хацеў зрабіць у цэнтры ЭЗ «новы Чарнобыль» // Эўрарадыё, 25 ліпеня 2011 г. Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  56. ^ Лік ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі набліжаецца да сотні У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  57. ^ Трагедыя ў Нарвэгіі ўскалыхнула ўвесь сьвет У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  58. ^ Ананімы вырашылі перавесьці маніфэст нарвэскага тэрарыста на жарт У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  59. ^ Алесь Чайчыц. Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае // Газэта «Наша ніва», 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.