Ператуць
Ператуць | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лучыцы |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,2 м³/с |
Плошча басэйну | 344 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Перату́ць (Рудзіца) — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 344 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прытокі — Карачунка, Самацеч, Сініцкая, Еленка, Нецечка, Безназоўны ручай, мэліярацыйныя каналы.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Лучыцы Койданаўскага раёну, цячэ празь невялікія лясныя масівы паўднёвымі схіламі Менскага ўзвышша, мястэчка Негарэлае, упадае ў Вусу на 3 ад вёскі Кухтычы Ўзьдзенскага раёну.
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная. Абалона пераважна роўная, месцамі пад хмызьняком. Рэчышча ў высокай плыні і на асобных дзялянках сярэдняй плыні каналізаванае, яго шырыня 8—10 м, зрэдку да 15 м[1].
Рэжым Ператуці вывучаўся ў 1945—1948 гадох. З 1967 году назіраньні вядуцца на гідралягічным пасту Гарадзішчанскай мэтэаралягічнай станцыі (Негарэльскі сельсавет)[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ператуць // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 287
- ^ Ашэраў Ф. М. Ператуць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 172
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 287
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.