Перайсьці да зьместу

Энэргетыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энэргетыкаў
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Койданаўскі
Сельсавет Негарэльскі
Дата заснаваньня 1968
Геаграфія
Вышыня НУМ 183 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 53°35′15″ пн. ш. 27°03′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2453 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1716
Паштовы індэкс 222738[2]
СААТА 6222828131
Нумарны знак 5
Энэргетыкаў на мапе Беларусі ±
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў
Энэргетыкаў

Энэрге́тыкаў[3] — пасёлак, цэнтар Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Побач чыгуначны прыпынак Энэргетык на лініі Менск — Баранавічы. На правым беразе р. Ператуць. За 13 км ад Койданава, 51 км ад Менску, 3 км ад Негарэлага.

Вядомы з XVI стагодзьдзя як сяло Негарэлае ў Менскім павеце ВКЛ. З 1569 г. у Менскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай. Перасадачная і паштовая станцыя на конным тракце Менск — Наваградак. У 1588 г. у Станькаўскай воласьці. Належаў Радзівілам, уваходзіў у Койданаўскае графства. Паводле інвэнтара маёнтку Койданава 1621 г., вёска, 41 двор. 3 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У канцы XIX ст. працавалі два вадзяныя млыны, фабрыка сыроў. У 1871 г. за 2 км ад маёнтку на лініі Менск — Баранавічы адкрыта чыгуначная станцыя Негарэлае. У 1937 г. тут была створана Негарэльская МТС. Пасьля 1958 г. разьмяшчалася вытворча-рамонтная база трэсту «Захадэлектрасеткабуд», пазьней узьнік рабочы пасёлак. Дзейнічае праваслаўная царква.

  • 2010 год — 2453 чалавекі
  • 1 студзеня 2004 году — 933 двары, 2445 жыхароў
  • 1999 год — 2203 чалавекі
  1. ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ↑ http://belindex.5balov.net/pochtovye-indeksy-rajonov-belorussii/pochtovye-indeksy-dzerzhinskogo-rajona/
  3. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 179
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.