Царква Праабражэньня Гасподняга (Насілава)
Царква | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Царква Праабражэньня Гасподняга, пабудаваная ў 1765 году.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Насілава |
Каардынаты | 54°18.50′15″ пн. ш. 26°46.42′21″ у. д. / 54.3125° пн. ш. 26.7795° у. д.Каардынаты: 54°18.50′15″ пн. ш. 26°46.42′21″ у. д. / 54.3125° пн. ш. 26.7795° у. д. |
Канфэсія | уніяцтва→праваслаўе |
Эпархія | Віленская эпархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1765 |
Дата пабудовы | 1765 год |
Стан | страчана |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
- Гэты артыкул — пра Царкву Праабражэньня Гасподняга ў Насілаве, заснаваную ў 1765 г. Пра сучасную Царкву Праабражэньня Гасподняга ў Насілаве глядзіце артыкул «Царква Праабражэньня Гасподняга 2001 году (Насілава)»
Царква Праабражэньня Гасподняга ў Насілава — колішні ўніяцкі храм у Насілаве, заснаваны ў 1765 годзе, разбураны пасьля 1914 году. Знаходзілася недалёка ад вясковых могілак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляговічы, якія ў XVIII ст. валодалі Насілавам, у 1765 году пабудавалі ў мястэчку ўніяцкую[1] Праабражэнскую царкву. Да 1838 року царква была ўніяцкай. З захопам Расейскай імпэрыі тэрыторіі былога Вялікага Княства Літоўскага, асабліва з 30-х гг. XIX ст., пачынаецца татальная русіфікацыя беларусаў. Небясьпечнай перашкодай на шляху расеізацыі беларусаў зьяўлялася менавіта Ўніяцкая царква, якая вылучала іх сярод палякаў і расейцаў. Грэка-каталікі складалі каля 80% беларускіх хрысьціянаў[2], не выключэньнем было і Насілава. Яшчэ за кіраваньнем Кацярыны II у праваслаўе расейскага ўзору прымусова перавялі блізу паўмільёна беларусаў. Адначасна ішла апрацоўка грэцка-каталіцкіх герархаў, частка якіх у выніку перайшла на службу царызму. Уводзілася расейскую мову ў духоўных сэмінарыях і царкоўных справаздачах. Сьвятары атрымалі загад спраўляць набажэнства паводле службоўнікаў, прысланых з Масквы. З уніяцкіх сьвятыняў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў[3]. У 1838 годзе Насілаўская ўніяцкая Царква Праабражэньня Гасподняга была гвалтоўна перароблена ў праваслаўную. Пратэстуючы супраць гэтай пастановы, частка ўніятаў перашла ў каталіцтва. Новая праваслаўная царква адносілася да Віленскай япархіі.
Падчас ці пасьля Першай сусьветнай вайны, Насілаўская царква была страчана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Greek Catholic Church. Nosilovo (Vileĭka)
- ^ Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 140.
- ^ 94. Як вуніяты вярнуліся ў праваслаўе?(недаступная спасылка) // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.