Мікалай Касьпяровіч
Мікалай Касьпяровіч | |
![]() | |
Род дзейнасьці | гісторык, лексыкограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратурзнавец, перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 траўня 1900 |
Месца нараджэньня | в. Ізабалёва, Ігуменскі павет, Менская губэрня |
Дата сьмерці | 26 сьнежня 1937 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, гісторык, лексыкограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладнік |
Месца працы | |
Псэўданімы | Волмар М., Смалярскі М. і Стаход А. |
Дзеці | Алесь |
Мікала́й Іва́навіч Касьпяро́віч (22 траўня 1900, в. Ізабалёва, Ігуменскі павет — 26 сьнежня 1937) — гісторык, лексыкограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратурзнавец, перакладчык.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і арандатара. У 1912 скончыў Багушэвіцкую аднаклясную царкоўна-прыходзкую школу. У 1917 скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1921 скончыў Менскі інстытут народнай асьветы. У 1915—1917 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губэрні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917—1921 настаўнічаў у Ігуменскім павеце: здаўшы пры Бабруйскай мужчынскай гімназіі спэцыяльныя экзамэны на званьне народнага настаўніка, пачаў выкладаць у Міраслаўскай школе 1-й ступені. Абавязкі школьнага інспэктара спалучаў зь дзейнасьцю няштатнага карэспандэнта газэты «Савецкая Беларусь». Удзельнічаў у Першым Усебеларускім зьезьдзе. У 1919—1920 інструктар Часовага беларускага нацыянальнага камітэту і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынём Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэту і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падпольлі.
У 1918—1920 вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце, у 1921—1922 — у БДУ на пэдагагічным аддзяленьні факультэта грамадзкіх навук, быў выключаны за «непрадстаўленьне дакумэнтаў пра вайсковую службу ў чырвоным войску». Член арганізацыі «Маладая Беларусь», Менскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў, у 1918—1924 — Беларускай партыі сацыялістаў рэвалюцыянэраў. 3 1921 інструктар Наркамасьветы БССР, зь верасьня 1922 інспэктар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асьветы. У канцы 1923 з ініцыятывы М. Касьпяровіча быў створаны Слуцкі музэй краязнаўства і паказальная школа, якая, між іншым, паставіла «Страхі жыцьця» Ф. Аляхновіча. Сёлета перад тутэйшай аўдыторыяй Якуб Колас чытаў паэму «Новая зямля». У Віцебску стаў ініцыятарам стварэньня мясцовай філіі «Маладняка» і Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. У 1926 адкліканы ў Менск і прызначаны навуковым сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край».
У яго службовыя абавязкі ўваходзіла кіраўніцтва краязнаўчым рухам на Беларусі, рэдагаваньне прысланых зь месцаў краязнаўчых матэрыялаў, удзел у краязнаўчых нарадах і зьездах, частыя камандзіроўкі ў розныя мясьціны рэспублікі і за мяжу. Выяжджаў у навуковыя экспэдыцыі: у 1928 — у Аршанскую акругу для вывучэньня вопраткі мясцовага насельніцтва, у 1929 — у Чэрвеньскі раён для вывучэньня гаспадарчага побыту, у 1930 — у Сыбір для вывучэньня мовы і фальклёру даўніх перасяленцаў Беларусі.
Арыштаваны ГПУ БССР 29 чэрвеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы АГПУ СССР ад 10 кастрычніка 1931 зьняволены ў лягерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасьля вызваленьня вярнуцца на Беларусь не дазволілі і з 1935 жыў у Новасыбірску, выкладаў расейскую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28 жніўня 1937; паводле пастановы ад 17 сьнежня 1937 прыгавораны да расстрэлу. Паводле першага прыгавора рэабілітаваны 19 верасьня 1960 Вярхоўным судом БССР, паводле другога — 14 лютага 1958 Ваенным трыбуналам Сыбірскай ваеннай акругі.
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Алесь Касьпяровіч — доктар тэхнічных навук, жыве і працуе ў Навасыбірску; удзельнічаў у навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай 100-годзьдзю зь дня нараджэньня яго бацькі.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навуковая дзейнасьць Мікалая Касьпяровіча працягвалася фактычна толькі восем гадоў, але была вельмі плённай. За гэты пэрыяд ён апублікаваў больш як 230 прац — манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій, навуковых паведамленьняў. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і мэтодыку, дасьледаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідзтва», «Менск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатар у Горадні», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасьля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігодзьдзя абвяшчэньня БССР»).
У 1927 годзе надрукаваў у часопісе «Маладняк» артыкул, у якім сярод найбольш выдатных творчых постацяў у гісторыі Віцебска назваў Марка Шагала і прысьвяціў яму больш за старонку тэкста: «М[арк] З[ахаравіч] зьяўляецца адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў экспрэсіянізму і глыбокім яўрэйскім нацыянальным мастаком».
Перакладаў з расейскай, украінскай і нямецкай моваў: пераклаў зборнік твораў У. Леніна «Новая эканамічная палітыка. Артыкулы і прамовы» (1926), кнігу М. Шчакаціхіна «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» (1928).
Ня ўсе завершаныя і падрыхтаваныя да друку працы і фальклёрныя матэрыялы ўбачылі сьвет, а некаторыя зь іх, відаць, старачаныя: манаграфія пра краязнаўчы рух, асьвету і культуру ў Фінляндыі і прыбалтыйскіх краінах, зборнік нарысаў «На мастацкім шляху», зборнік мэтадычных нарысаў «На тэму асьветнага краязнаўства», зборнік крытычных артыкулаў «Іскры», зборнік беларускіх народных казак і легендаў уласнага запісу, манаграфія па гісторыі вугальных распрацовак у Сыбіры.
Аўтар некалькіх мовазнаўчых артыкулаў і двух слоўнікаў: «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» і «Слоўнічак уласных найменьняў» (1927).
Уласны досьвед над «Віцебскім краёвым слоўнікам» потым абагульніў у інструкцыі «Як сабраць і ўкласьці слоўнік мовы свайго раёну» (1928), ухваленай Слоўнікавай і Дыялекталягічнай камісіямі Аддзелу гуманітарных навук Інбелкульта і рэкамэндаванай усім мясцовым краязнаўцам у якасьці практычнага дапаможніка. Распрацаваў у суаўтарстве зь Мікалаем Азбукіным яшчэ адну інструкцыю — «Як укласьці геаграфічны слоўнік» (1928), выступіў з рэзэнзіяй на «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» (1930).
Склаў бібліяграфію твораў Каруся Каганца, дасьледаваў асобныя праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасьці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927).
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1925
- М. Касьпяровіч. «Беларуская архітэктура». Абрыс с прадмовай М. Шчакаціхіна. — Віцебск: 1925. — 52 с. — 1000 ас.
- М. Касьпяровіч. «Беларускае малярства ў Польшчы». / А. Вольны, Самахвалаў // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1925. — № 6. — С. 70—73.
- М. І. Касьпяровіч. «Віцебск як мастацкі асяродак». // Трыбуна мастацтва/Trybuna sztuki/Трибуна искусства : часопіс. — Менск : орган Цэнтральнага праўлення Саюза работнікаў мастацтва Беларусі і Белдзяржкіно, 1925. — № 4.
- 1926
- М. Касьпяровіч. «Мастацкі маладняк». / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1926. — № 5 (14). — С. 82—85.
- М. Касьпяровіч. На шляхох да беларускага мастацтва. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1926. — № 7—8(16—17). — С. 91—96.
- М. Касьпяровіч. Краязнаўства ў сучаснай графіцы. // Наш край : часопіс. — 1926, сьнежань. — № 12 (15). — С. 35—42.
- 1927
- Мікола Касьпяровіч. Краязнаўчыя музэі. // Чырвоны сейбіт : двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да «Беларукай вёскі». — 1927, 23 лютага. — № 8—9. — С. 29, 30.
- М. І. Касьпяровіч. Менск у графіцы А. М. Тычыны. // Чырвоны сейбіт : двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да «Беларукай вёскі». — 1927, 27 красавіка. — № 12. — С. 10, 11.
- М. І. Касьпяровіч. Зарысоўкі мясцовага краю. // Чырвоны сейбіт : двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да «Беларукай вёскі». — 1927, 29 чэрвеня. — № 14. — С. 10—13.
- М. Касьпяровіч. Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства. // Полымя : часопіс. — 1927. — № 5. — С. 183—191.
- М. Касьпяровіч. Матывы барацьбы ў творчасьці М. Багдановіча. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 5. — С. 50—64.
- М. І. Касьпяровіч. Матэрыялы да вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва.. — Менск: 1927. — 20 с. — 1500 ас.
- Мікалай Касьпяровіч. Матар'ялы да вывучэньня віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 6. — С. 61—77.
- М. І. Касьпяровіч. Украінскі друк. «Життя и революция». Штомесячнік. № 4 за 1927 год. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 7—8. — С. 94—97.
- Ан. Ш. Кнігапіс. М. І. Касьпяровіч. Матэрыялы да вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Менск. 1927 г. 1500 экз., стр. 20. 15×22. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 9. — С. 107, 108.
- М. Касьпяровіч. У Фіншчыне. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 9. — С. 91—104.
- М. Касьпяровіч. Беларуская навука да Кастрычніка і пасьля. / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», ліпень 1927. — № 10. — С. 111—129.
- М. І. Касьпяровіч. «Віцебскі краёвы слоўнік». (Матар'ялы). / пад рэдакцыяй М. Я. Байкова й праф. Б. І. Эпімах-Шыпілы. — Віцебск: Выданьне Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства й выдавецтва «Заря Запада», 1927. — 371 с. — 1500 ас.
- М. Касьпяровіч. Узоры для літаратурных гурткоў пры «Маладняку» і гурткоў селькораў / рэдактар А. М. Вазьнясенскі. — Менск: выданне ЦБ «Маладняка», 1927. — 44 с. — 1000 ас.
- 1928
- Мікалай Касьпяровіч. Мастацтва Латвіі, Эстоніі Літвы. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 1. — С. 98—105.
- Мікалай Касьпяровіч. Арганізаванае выўчэньне Беларусі ў XIX пачатку XX сталецьця. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 1. — С. 140—155.
- Мікалай Касьпяровіч. Арганізаванае выўчэньне Беларусі ў XIX пачатку XX сталецьця. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 2. — С. 159—177.
- М. І. Касьпяровіч. Кнігапіс. Асьвета. Часопісь Народнага Камасарыяту Асьветы і Саюзу працаўнікоў асьветы. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 4. — С. 198—201.
- М. Касьпяровіч. Расійскі прыгодніцкі раман. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 4. — С. 100—105.
- М. Касьпяровіч. «Наша Ніва» і краязнаўства. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: кастрычнік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 15—24.
- Мікалай Касьпяровіч. Латыская літаратура. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 8. — С. 67—74.
- М. Касьпяровіч. «Там , дзе тварыў Каганец.» (Літаратурная экскурсія). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: кастрычнік 1928. — № 10 (37). — С. 14—26.
- М. Касьпяровіч. «Карусь Каганец» (Да 10-й гадавіны сьмерці) // Маладняк : часопіс. — Менск: «Чырвоная зьмена», 1928. — № 10. — С. 67—102.
- Мікалай Касьпяровіч Беларуская культура да 10-годзьдзя БССР. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 12. — С. 125—152.
- М. Касьпяровіч. Кнігапіс. « ». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1928. — № 10. — С. 231–234.
- 1929
- М. І. Касьпяровіч. «На Асінбуд». / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1929. — № 6—7 (45—46). — С. 7—9.
- Касьпяровіч М. Уладыслаў Галубок. (Біяграфічны нарыс першага беларускага народнага артыста). // Полымя : часопіс. — 1929. — № 7. — С. 141—149.
- М. І. Касьпяровіч. «Краязнаўства». — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1929. — 160 с.
- 1930
- М. К. Заметка да вывучэньня сялянскай адзежы Дубровеншчыны. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: сакавік 1930. — № 3 (54). — С. 51—54.
- 2010
- Мікола Касьпяровіч. «Як сабраць і ўкласьці слоўнік мовы свайго раёну» / рэдактар: Валер Булгакаў , Сяргей Запрудзкі // ARCHE. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы : навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак», 2010. — № 11 (98). — С. 142—157. — ISBN ISSN1392-9682.
- 2011
- Мікола Касьпяровіч. «Віцебскі краёвы слоўнік». (Матар'ялы). / пад рэдакцыяй М. Я. Байкова й праф. Б. І. Эпімах-Шыпілы. — Выданьне другое стэрэатыпнае. — Менск: «ARCHE», 2011. — 371 с. — ISBN 1392-9682
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Германовіч, Іван . Беларускія мовазнаўцы : нарысы жыцьця і навуковай дзейнасьці. — Менск: Універсітэцкае, 1985. — 254 с. — 965 ас.
- Германовіч, Іван . Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.
- Гесь, Алеся . Каспяровіч на Случчыне // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 69—74. — 167 с.
- Запартыка, Ганна. Мікола Каспяровіч // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 52—53. — 167 с.
- Касьпяровіч, Мікола . / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. ; гал. рэд. Б. І. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — Т. 3: Івашын—Кучар. — С. 207—211. — ISBN 5-85700-123-4.
- Ліс, Арскнь. «Каспяровіч Мікалай» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 138.
- Ліс, Арсень. «Каспяровіч Мікалай» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — С. 152.
- Каспяровіч Мікалай Іванавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Ляхоўскі, Уладзімір. Упаўнаважаны беларускім рухам (Дзейнасць Міколы Каспяровіча ў 1918—1921 гг.) // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.
- Рублевская, Людмила. Человек, который верил в волатов(недаступная спасылка) // Советская Белоруссия, 16 чэрвеня 2010
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 22 траўня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Памерлі 26 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Новасібірскай вобласьці
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія мастацтвазнаўцы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія навукоўцы
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»