Перайсьці да зьместу

Беларуска-расійскі слоўнічак (1925)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Беларуска-расійскі слоўнічак» — слоўнік краязнаўца Мікалая Касьпяровіча, выдадзены ў 1925 годзе Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства тыражом 2500 асобнікаў. Побач з агульнаўжывальнымі беларускімі літаратурнымі словамі даволі часта сустракаюцца і навуковыя тэрміны штучнага ўтварэньня, і вузкамясцовыя дыялектызмы.

Паводле сьведчаньня самога аўтара, слоўнік быў укладзены на матэрыяле выпускаў «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» (19221924), «Невялічкага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1921) Максіма Гарэцкага, «Беларускага лемантара» (1922) Сьцяпана Некрашэвіча і пасьлякастрычніцкай беларускай мастацкай літаратуры.

На думку І. Германовіча, слоўны пераклад на расейскую мову зроблены ўдала, і толькі ў асобных выпадках дапушчаныя сэнсавыя недакладнасьці. Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў справе беларусізацыі навучальных і культурна-грамадзкіх установаў Віцебшчыны, толькі што ўключанай у склад БССР.

  • Іван Германовіч. Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.