Страхі жыцьця
Страхі жыцьця | |
Аўтар | Францішак Аляхновіч |
---|---|
Дата прэм’еры | 1918 |
Месца прэм’еры | Менск |
Жанр | драма |
«Страхі жыцьця» — трохактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў Менску ў верасьні 1918 году[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сям’я беспрацоўнага архітэктара Сымона трывае шэраг няшчасьцяў праз галечу і беспрасьветнасьць існаваньня. Спачатку сьпіваецца галава сям’і. Дачка Юзя, каб неяк паправіць матэрыяльнае становішча, пачынае гандляваць целам. Ня маючы сродкаў на лекі памірае цяжка хворая жонка Сымона Альжбета. Неўзабаве і сама Юзя моцнае захворвае і ўрэшце прынімае атруту. Галава сям’і Сымон вырашае скончыць сваё жыцьцё самагубствам, аднак у выніку вар’яцее і забівае свайго сына Алеся.
Канцэпцыя герояў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доктар філялягічных навук Валеры Марціновіч адзначае, што ў драме выведзена некалькі тыпаў сьветаўспрыманьня: апатычна-прагматычны (маці), безнадзейна-пэсымістычны (Юзя, Казік) і бунтарска-трагічны (Сымон). Адасоблены сын пакуль яшчэ знаходзіцца ў палоне неўсьвядомлена-трывожнага пачуцьця і наіўна-дзіцячага спадзяваньня на лепшы паварот абставінаў[2].
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» дзяліўся ўражаньнямі па праглядзе п’есы:
Прачытаўшы ці паглядзеўшы на сцэне ўсе тры акты, мы так уражаны жахам гэтага зла, гэтых страхаў, што сэрца закіпае гняўлівым абурэньнем і напаўняецца смагаю новай творчасьці, жаданьнем зьніштожыць страхі старога сьвету і стварыць новае, ясьнеючае, ня блізкае да ўсякіх страхаў жыцьцё[3].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Алехновіч. Страхі жыцьця: драма ў 3 актах. — Вільня: Выдавецтва Народнага камісарыяту асьветы № 19, 1919. — 53 с.
- Fr. Alechnowicz.. Strachy życia: dramat w 3 aktach: (tłumaczenie z białoruskiego). — Wilno: Wydawnictwo «Nowin Wileńskich», 1921. — 43 с.
Крытыка, рэцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі тэатр. // Гоман : газэта. — 1918, 18 кастрычніка. — № 82 (278). — С. 2, 3.
- П. Б. Театр и музыка. «Страхі жыцьця»: (Белорусский советский театр 19 февр. 1919 года) (рас.) // Звезда : газэта. — 1919, 23 лютага. — № 381. — С. 4.
- T. U Wilni. Teatr. (бел.) // Hramadzianin : газэта. — 1919, 29 sakawika. — № 21. — С. 3, 4.
- М. Г. Беларускае драматычнае пісьменства. // Беларуская думка : газэта. — 1919, 5 мая. — № 4. — С. 3, 4.
- N. «Страхі жыцьця» драма у 3-х актах Ф. Аляхновіча // Беларусь : газэта. — 1920, 4 снежня. — № 3 (59). — С. 4.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 197. — 207 с.
- Я. Ж. «Страхі жыцьця», драма у 3-х дзеях Ф. Аляхновіча. // Савецкая Беларусь : газэта. — № 1922, 29 сакавіка.
- Аrs. Тэатр і мастацтва: Страхі жыцьця — драма у 3 акт. Ф. Аляхновіча. // Змаганьне : газэта. — 1924, 4 студзеня. — № 2 (23). — С. 4.
- Ковель У. А. Наватарскія тэндэнцыі ў беларускай драматургіі пачатку ХХ ст.: на прыкладзе п’есы Францішка Аляхновіча «Страхі жыцця». // Весці АН Беларусі : Серыя гуманітарных навук.. — Менск: 1994. — № 4. — С. 94—101.
- Валеры Максімовіч. «Новая драма» Францішка Аляхновіча. // Роднае слова : штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 1997. — № 9 (117). — С. 47—58. — ISSN 0234-1360.
- Казлоўская, Марына. Драма Ф. Аляхновіча «Страхі жыцця» ў кантэксце еўрапейскага сымвалізму. // Беларускае Літаратуразнаўства : навукова-метадычны альманах. — 2006. — № Выпуск 2. — С. 145—150.
- Andriej Moskwin. «Strachy życia» Franciszka Alachnowicza jako przykład dramatu naturalistyczno-symbolicznego. (пол.) // Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej : часопіс. — 2022. — № 3.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 10. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
- ^ Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура пршай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 308. — 424 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0683-4
- ^ Максім Гарэцкі Гісторыі беларускае літаратуры. — Мн: 1992. — С. 362.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марына Казлоўская. Эвалюцыя «новай драмы» ў творчасці Францішка Аляхновіча. // Studia białorutenistyczne=Беларусазнаўчыя дасьледаванні. — Lublin: Wyddawnictwo uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2009. — Т. 3. — С. 219—238. — ISBN 978-83-227-3139-0. — ISSN 1898-0457.