Выяўленчае мастацтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мона Ліза — адна з найбольш вядомых карцінаў Эўропы.

Выяўле́нчае маста́цтва — спэцыфічны від мастацкай творчасьці, стварэньне візуальна ўспрыманых фіксаваных рукатворных мастацкіх формаў; шараговае паняцьце, якое аб’ядноўвае розныя віды жывапісу, графікі і скульптуры. Выяўленчае мастацтва — гэта мастацтва адлюстроўваць, прайграваць і ствараць візуальна ўспрыманую рэальнасьць з дапамогай выяўленчых сродкаў і з рознай ступеньню ўмоўнасьці.