Наш край (1925)

Наш край — беларускі краязнаўчы часопіс. Выдаваўся з 1925 году да 1930, пазьней зьмяніў назву на «Савецкая краіна» (выдаваўся да 1933).
Пачаў выдавацца з кастрычніка 1925 году пры Цэнтральным Бюро краязнаўства (утворана ў 1923 годзе) пры Інстытуце Беларускай Культуры[1]. Вокладку для першага нумару зрабіў мастак Эндэ, гэты нумар меў 68 старонак і выйшаў накладам 2 тысячы асобнікаў. Першым рэдактарам часопісу быў Мікалай Азбукін. З нумара 2—3 за 1926 год Самуіл Плаўнік.
Першачарговай мэтай новага часопіса было пашырэньне краязнаўства да масавага руху. Для гэтага ў першым нумары часопіса быў надрукаваны артыкул-інструкцыя «Што рабіць раённым краязнаўчым таварыствам» і праграмы па канкрэтных напрамках дзейнасьці. Зь іншага боку з пачатку 1920-ых гадоў у краіне ў розных мясьцінах паўсталі краязнаўчыя гурткі, якія абапіраліся выключна на мясцовыя сілы і да сярэдзіны 1920-ых гадоў насьпела неабходнасьць выданьня падобнага спэцыялізаванага часопіса.
З 1929 году «Наш край» выдаваўся пры Беларускай Акадэміі навук. З 1930 па 1933 выдаваўся пад назвай «Савецкая краіна». З 1970 выходзіць як бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
Рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кудравы. Кнігапіс. «Наш край» Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры інстытуце Беларускай Культуры № 2—3, лістапад—сьнежань 1925 г., ст. 60, 2000 экз. // Полымя : часопіс. — 1926. — № 2. — С. 184, 185.
- К-ль. Кнігапіс. Часопісь «Наш Край» за 1925 г. №№ 1, 3, 4, 5 і 6. Выданьне ЦБК Інбелкульту // Полымя : часопіс. — 1926. — № 8. — С. 224.
- Б. і Ф. Кнігапіс. «Наш край» Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры інстытуце Беларускай Культуры № 8—9, жнівень—верасень 1928 г., Стар. 106. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 10. — С. 234, 235.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Іл. Барашка. «Наш край». Штомесячнік ЦБ Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры № 1, кастрычнік 1925 г., in folio 8. ст. 68, у ліку 2000 экз. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 8. — С. 197, 198.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- В. С. Вяргей. «Наш край» // Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 2: К — Я. — Мн.: БелЭн, — С. 246.
- В. С. Вяргей. «Наш край» // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7.— С. 461.
- Уладзімер Кісялёў. «Наш папярэднік». / С. В. Марцэлеў // «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». : часопіс. — Менск: 1985. — № 4. — С. 36—37.
- Арсень Ліс. «Наш край» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 312.
- Арсень Ліс. «Наш край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 — С. 246.
- «Наш край» // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. С. 481.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Наш край» (1925) — Беларуская Палічка
- «Наш край» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.»
- Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org(недаступная спасылка) — Наш край: Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук.