Беларускі нацыянальны камітэт (Ігумен)
Белару́скі нацыяна́льны камітэ́т (БНК) у Ігумене, таксама Ігу́менскі белару́скі нацыяна́льны камітэ́т — прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацыяў Ігуменскага павету ў 1919—1920 гадах. Створаны ў кастрычніку 1919 году ў Ігумене паводле ініцыятывы інструктара Часовага беларускага нацыянальнага камітэту М. І. Касьпяровіча. У кіраўніцтва камітэту ўваходзілі Я. Е. Макась (старшыня), І. М. Савіч, З. Харытановіч і іншыя. Арганізоўваў беларускія школы, культурна-асьветныя гурткі й каапэратывы. Ініцыятар стварэньня павятовай Беларускай школьнай рады Ігуменшчыны, разам зь ёй выступіў у лістападзе 1919 году супраць закрыцьця польскімі акупантамі Будслаўскай беларускай гімназіі. Знаходзіўся пад уплывам беларускіх эсэраў і беларускіх камуністычных арганізацыяў. Неафіцыйна падтрымліваў антыпольскі падпольны й партызанскі рух. Спыніў сваю дзейнасьць з прыходам Чырвонай Арміі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 453