Міжрэчча (гарадзішча)
Славутасьць | |
Міжрэчча
| |
Краіна | |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Міжрэчча — археалягічны помнік, гарадзішча III—V стагодзьдзi каля в. Міжрэчча Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовая назва — Гарадок.
На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Волма, за 0,1 км ад упадзеньня яе ў р. Сьвіслач.
Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 5-6 м. Пляцоўка амаль круглая, памерам 58 х 54 м, некалькі выцягнутая з усходу на захад. З паўднёвага і паўночна-ўсходняга бакоў умацавана 2 валамі падковападобнай формы. Вышыня вонкавага валу 5-6 м, унутранага 2,5 м. Шырыня аснове 15 м.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адкрыў і абсьледаваў ў 1967 годзе Аляксей Мітрафанаў, у 1985 годзе абсьледавала Тацьцяна Бубенька. У аснове вонкавага валу прасочаны рэшткі абарончай сьцяны: 7 абпаленых бярвеньнаў. У культурным пласьце знойдзены рэшткі штрыхаванай керамікі.
Датуецца III—V стст., адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.
Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9