Перайсьці да зьместу

Маскоўскі аўтавакзал (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Маскоўскі аўтавакзал — аўтавакзал у Менску. Знаходзіўся на перакрыжаваньні пр. Незалежнасьці і вул. Філімонава, ва ўсходняй частцы гораду. Недалёка ад вакзалу месьціца станцыя мэтро Маскоўская.

Аўтавакзал абслугоўвў міжнародныя, міжмескія й прымескія маршруты Віцебскага й Маскоўскага напрамкаў. Быў разьлічаны на абслугоўваньне 15 тысячаў пасажыраў у суткі. Таксама на тэрыторыі вакзалу працавала дыспэтчарская станцыя, разваротнае кальцо для аўтобусаў і тралейбусаў.

Праект вакзалу быў падрыхтаваны ў 1990 годзе, але з-за браку фінансаваньня будаўніцтва скончылася толькі ў 1999 годзе. Архітэктарам вакзалу выступіў Мікалай Навумаў.[1]

У 2014 годзе пачалося разбурэньне вакзалу.