Менскі тралейбус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы менскі тралейбус МТБ-82.

Ме́нскі трале́йбус — адзін зь відаў мескага транспарту ў Менску. Пачаўшы сваю працу 19 верасьня 1952 году, на сёньняшні дзень менская тралейбусная сыстэма зьяўляецца другой паводле велічыні ў сьвеце: 188 км лініяў, 61 маршрут, 4 тралейбусныя паркі і больш за 1000 тралейбусаў, зь якіх максымальна 695 выходзяць на маршруты[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тралейбусны рух у Менску быў пачаты 19 верасьня 1952 году здачаю першае чаргі тралейбуснай лініі, якая аб’яднала Плошчу Перамогі (Круглую плошчу) і чыгуначны вакзал. Агульная працягласьць лініі складала 6 км, на якой працавала 5 тралейбусаў. У 1961 годзе ў Менску ўжо дзейнічала 6 лініяў і каля 100 машын.

Падчас існаваньня рухомы склад тралейбуснай сыстэмы зьмяняўся: ад першых высокападлогавых МТБ-82 і ЗіУ-5 зь яго мадыфікацыямі, да сучасных тралейбусаў вытворчасьці Белкамунмаш, якія амаль цалкам замясьцілі састарэлую тэхніку.

18 верасьня 2006 году быў закрыты тралейбусны парк №1[3][4]. Таксама ў 2002—2006 гадох паступова быў скасаваны рух тралейбусаў на праспэкце Незалежнасьці (да 2005 — Францыска Скарыны)[5] ад плошчы Незалежнасьці да Маскоўскага аўтавакзалу.

Працоўныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тралейбус ЗіУ-9.
Сучасны тралейбус МАЗ-103Т.

Менская тралейбусная сыстэма мае радыяльна-кальцавую структуру. Ад галоўных транспартных вузлоў (Інстытут Культуры, Прывакзальная плошча, Няміга) разыходзяцца ў розныя бакі радыяльныя лініі, ад якіх адгаліноўваюцца другасныя лініі. Да 2006 году тралейбусная сетка праходзіла па дыямэтры з паўночнага захаду на паўночны ўсход (падобна Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну).

На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў амаль цалкам сфармавалася тралейбусная лінія ўздоўж «Другога транспартнага кальца».

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 2006 год тралейбусныя лініі абслугоўвала 1050 тралейбусаў, што робіць менскую тралейбусную сыстэму другой найбуйнейшай у сьвеце (пасьля Масквы)[1]. Рухомы склад зьмяшчае як мадыфікацыі ЗіУ-9, нязначная колькасьць якіх засталася з савецкіх часоў, гэтак і тралейбусы беларускае вытворчасьці:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]