Усходні аўтавакзал (Менск)
Выгляд
Усходні аўтавакзал — аўтавакзал у Менску. Разьмяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы гораду на дарожнай разьвязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспэкта Ракасоўскага.
Аўтавакзал абслугоўвае некалькі міжнародных маршрутаў, а таксама прымескія й міжмескія пасажырскія перавозкі. Вакзал падзяляецца на два пэроны: левы і правы, кожны мае 10 плятформаў пасадкі і 10 плятформаў для прыбыўшага транспарту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усходні аўтавакзал быў пабудаваны ў 1983 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усходні аўтавакзал (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў