Цэнтральны аўтавакзал (Менск)
Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Менску. Разьмешчаны каля Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе.
15 жніўня 2007 году[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзьверы ў 2011 годзе.
Сёньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новы комплекс складаецца зь пяці ўзроўняў: на першым, падземным, разьмешчаны тэхнічныя памяшканьні й камэры захоўваньня, на першым паверсе — касы й залі чаканьня. Вышэй знаходзяцца офісы й крамы.[2] Каля вакзалу таксама разьмешчаны пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасла на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, праз што магчымы рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У сувязі з зачыненьнем аўтавакзала «Цэнтральны» у Менску зьмененыя маршруты аўтобусаў (рас.) // 13.08 БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
- ^ Новый автовокзал в Минске будет стоить как минимум 40 млн долларов МЕНСК.BY (рас.)
- ^ У Менску пачынаецца рэканструкцыя старэйшага аўтавакзала — «Цэнтральны»(недаступная спасылка) Uff-by.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтральны аўтавакзал (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аўтавакзал «Цэнтральны» (рас.)
Каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 27°33′21″ у. д. / 53.89° пн. ш. 27.55583° у. д.