Менскі трамвай
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Менскі трамвай — адзін зь відаў мескага транспарту ў Менску. Трамвайны рух быў пачаты 13 кастрычніка 1929 году. На сёняшні дзень трамвайная сыстэма — гэта амаль 30 км пуцей, 10 маршрутаў і 162 адзінак рухомага складу.[1]
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трамвай у Менску пачаў працу ў складзе двух маршрутаў:
- «Таварная станцыя — Камароўка» (13 прыпынкаў — 9 абавязковых і 4 па патрабаваньні)
- «Вакзал — плошча Свабоды» (3 прыпынкі, зь іх 2 абавязковыя)
Выкарыстоўваліся вагоны КМ Мыцішчанскага вагонабудаўнічага заводу. Выпуск складаў 5 вагонаў. У першы год працы было перавезена 11 мільёнаў пасажыраў, да 1932 году гэтая колькасьць падвоілася. У 1933 годзе рухомы склад менскага тралейбуса складаў 43 вагоны.[2]
На сёняшні дзень рухомы склад амаль цалкам абноўлены. На лініях працуюць трамваі вытворчасьці «Белкамунмаш».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Минск — СТТС(рас.)
- ^ Гісторыя Мінска — Мн., 1967 — с. 340
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Менскі трамвай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|