Каю Энрыке
| Каю Энрыке | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 ліпеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манака | |
| Нумар | 12 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2020 | Атлетыка Мадрыд | 0 (0) |
| 2018 | → Парана[d] | 27 (0) |
| 2019 | → Флумінэнсі | 35 (1) |
| 2020 | → Грэмію | 0 (0) |
| 2020— | Манака | 146 (3) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Бразылія (да 20)[d] | 13 (0) |
| 2023— | Бразылія | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ка́ю Энры́ке Алівэ́йра Сы́лва (па-партугальску: Caio Henrique Oliveira Silva; нар. 31 ліпеня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца і паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у клюбе «Сантус» з роднага гораду. У лютым 2016 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», дзе спачатку выступаў за рэзэрвовую каманду. 30 лістапада 2016 году згуляў матч Кубка Гішпаніі, пасьля чаго быў зноў пераведзены да рэзэрвы. У красавіку 2018 году стала вядома аб вяртаньні гульца на радзіму, дзе Каю мусіў на правах арэнды далучыцца да клюбу «Парана»[2]. У наступным годзе на правах арэнды абараняў колеры «Флумінэнсі», а ў 2020 годзе зноў на правах арэнды гуляў ужо за «Грэмію». Ува ўсіх клюбах на радзіме бразылец быў гульцом асноўнага складу, але пасьпеўшы згуляць за «Грэмію» толькі ў матчах Лігі Гаушу. 27 жніўня 2020 году Каю Энрыке склаў пяцігадовую ўгоду з «Манака», адразу атрымаўшы месца ў першай адзінаццатцы. Пасьля пасьпяховага дэбютнага сэзону прыцягнуў увагу ПСЖ і «Барсэлёны», але пастанавіў застацца ў «Манака»[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2023 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Бразылію на два матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборных Балівіі і Пэру[4][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Caio Henrique // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Direto da Espanha». Paraná Clube.
- ^ «Monaco: Paris et le Barça sur Caio Henrique». Maxifoot.
- ^ «Fernando Diniz convoca Seleção Brasileira para a estreia das Eliminatórias». CBF.
- ^ Mota, Cahê; Zarko, Raphael (18.08.2023). «Convocados da Seleção: veja a primeira lista de Fernando Diniz». Globo Esporte.