Фэдэрацыя футболу Францыі
Выгляд
| Фэдэрацыя футболу Францыі | |
| Заснаваная | 1919 |
|---|---|
| У ФІФА з | 1907 |
| У УЭФА з | 1954 |
| Старшыня | |
| Ноэль Ле Граэ | |
| Трэнэры зборных | |
|
Дыд’е Дэшам (мужчыны) Бруна Бэні (жанчыны) | |
Фэдэра́цыя футболу Фра́нцыі (франц. Fédération Française de Football; FFF) — француская грамадзкая арганізацыя, якая займаецца арганізацыяй і правядзеньнем чэмпіянату Францыі па футболе сярод мужчын (Ліга 1 і Ліга 2) і жанчын, падтрымкай, разьвіцьцём і папулярызацыяй футболу, а таксама кіруе мужчынскай і жаночай зборнай краіны. Штаб-кватэра разьмешчаная ў Парыжы.
Фэдэрацыя футболу Францыі была ўтвораная 7 красавіка 1919 году шляхам пераўтварэньня Францускага міжсаюзнага камітэту спорту (франц. Comité français interfédéral; CFI), утворанага ў 1907 годзе, які ў тым жа годзе ад імя Францыі далучыўся да ФІФА.
Разам з Фэдэрацыяй футболу Італіі і Бэльгіі француская Фэдэрацыя выступіла ініцыятарам і ідэолагам стварэньня УЭФА ў 1954 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (фр.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |