Аляксандар Галавін
| Аляксандар Галавін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 траўня 1996[1][2] (30 гадоў) | |
| Рост | 178 см[3] | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манака | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2018 | ЦСКА Масква | 81 (9) |
| 2018— | Манака | 188 (33) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Расея (да 19)[d] | 11 (3) |
| 2015 | Расея (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2015— | Расея | 50 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Сярге́евіч Галаві́н (рас. Александр Сергеевич Головин; нар. 30 траўня 1996 году) — расейскі футбаліст, правы паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Расеі. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронца і ўінгера.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футболам пачаў займацца на радзіме ў Кемераўскай вобласьці. У 10-гадовым узросьце езьдзіў у Маскву на прагляд у «Спартак», але клюбу не падышоў. Пазьней зацікавіў прадстаўнікоў іншага маскавіцкага клюбу ЦСКА, у які перайшоў у кастрычніку 2012 году[4]. У новым клюбе дэбютаваў 24 верасьня 2014 году ў матчы на Кубак Расеі супраць «Хіміка», зьявіўшы на пляцоўцы ў асноўным складзе і правёўшы амаль усю гульню. 14 сакавіка 2015 году згуляў свой першы матч у розыгрышу чэмпіянату Расеі, выйшаўшы на замену на 72-й хвіліне матчу супраць «Мардовіі»[5]. Неўзабаве Леанід Слуцкі дапусьціў яго да трэнаваньня з асноўным складам. У сэзоне 2015—2016 гадоў упершыню зьявіўся на поле ў 3-м туры чэмпіянату Расеі 1 жніўня ў матчы супраць «Анжы» (1:0), замяніўшы на 87-й хвіліне Зорана Тошыча. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць чэскай «Спарты» (3:2) 5 жніўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў канцоўцы матчу замест Алана Дзагоева. У наступным дамогся месца ў аснове армейцаў, выціснуўшы са складу Рамана Шырокава і стаўшы аднім зь лідэраў клюбу.
27 ліпеня 2018 году Галавін падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манака», пры гэтым сума дамове не разгалошвалася[6]. Галавін дэбютаваў за новы клюб 21 верасьня 2018 году ў розыгрышу Лігі 1 у матчы супраць «Німа», зьявіўшыся на замену на 72-й хвіліне[7]. Свой першы гол у новым клюбе расеец забіў 2 лютага 2019 году ў хатнім матчы супраць «Тулюзы» зь лікам 2:1. 24 верасьня 2019 году Галавін забіў два мячы і зрабіў галявую перадачу у матчу супраць «Ніццы», які скончыўся перамогай манаскага клюбу зь лікам 3:1[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Golovin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Aleksandr Golovin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.asmonaco.com/joueurs/fiche-technique-aleksandr-golovin-milieu-terrain-as-monaco/
- ↑ «Александр Головин стал чемпионом Европы по футболу в составе юношеской сборной России». Новый Кузбасс
- ↑ «ПФК ЦСКА 4:0 Мордовия». Российская футбольная премьер-лига
- ↑ «Aleksandr Golovin joins AS Monaco». AS Monaco.
- ↑ «Monaco vs Nimes». Sky Sports.
- ↑ «Monaco up and running with derby victory». Ligue 1.