Аляксандар Купрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Купрын
Alexander Ivanovich Kuprin 7.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасьня) 1870[1]
Нараўчат, Пензенская губэрня, Расейская імпэрыя[1][2]
Памёр 25 жніўня 1938(1938-08-25)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12] (67 гадоў)
Ленінград, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[1][2]
Пахаваны Літаратарскія масткі
Сужэнец Лізавета Гейнрых
Дзеці Ксенія Купрына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, лётчык, навэліст, сцэнарыст, паэт, дзіцячы пісьменьнік і празаік
Гады творчасьці 18891934
Жанр апавяданьне, аповесьць, нарыс[d], фэльетон, публіцыстыка і фантастыка
Мова расейская мова[3]
Узнагароды
Подпіс Aleksandr Kuprin signature.svg

Аляксандар Іванавіч Купрын (па-расейску: Александр Иванович Куприн; 26 жніўня (7 верасьня) 1870, Нараўчат, Пензенская губэрня — 25 жніўня 1938, Ленінград) — рускі пісьменьнік. Прозьвішча Купрын паходзіць ад назвы рэчкі ў Тамбоўскай губэрні — Купры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасьня н.с.) 1870 году ў вёсцы Нараўчат Пензенскай губэрні ў сям’і дробнага чыноўніка, які памёр праз год пасьля нараджэньня сына. Маці (са старажытнага роду татарскіх князёў Куланчакавых) пасьля сьмерці мужа пераехала ў Маскву, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменьніка. З шасьці гадоў хлопчык быў аддадзены ў Маскоўскі Разумоўскі пансіён (сіроцкі), адкуль выйшаў у 1880 годзе. У той жа год паступіў у Маскоўскую вайсковую гімназію, пазьней ператвораную ў Кадэцкі корпус. Пасьля заканчэньня вучэньня працягнуў вайсковую адукацыю ў Аляксандраўскім вайсковым вучылішчы (1888—1890). Пасьля апіша сваё «вайсковае юнацтва» ў аповесьцях «На пераломе (Кадэты)» і ў рамане «Юнкера». Ужо тады марыў стаць «паэтам або раманістам».

Першым літаратурным досьведам Купрына былі вершы, якія засталіся ненадрукаванымі. Першы твор, які ўбачыў сьвет, — апавяданьне «Апошні дэбют» (1889).

Скончыўшы ў 1890 годзе скончыўшы вайсковае вучылішча, Купрын ў чыне падпаручніка быў залічаны ў пяхотны полк, які стаяў ў Падольскай губэрні. Афіцэрскае жыцьцё, якое ён вёў на працягу чатырох гадоў, дала багаты матэрыял для яго будучых твораў. У 1893—1894 у пецярбурскім часопісе «Рускае багацьце» выйшлі яго аповесьць «Упоцемку» і апавяданьні «Месяцавай ноччу» і «Дазнаньне». У 1894 Купрын выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кіеў, ня маючы ніякай грамадзянскай прафэсіі і маючы малы жыцьцёвы досьвед. У наступныя гады шмат вандраваў па Расеі, зьмяніў мноства прафэсій, прагна назапашваў жыцьцёвыя ўражаньні, якія сталі асновай яго будучых твораў.

У 1890-я апублікаваў нарыс «Юзаўскі завод» і аповесьць «Малох», апавяданьні «Лясная глуш», «Пярэварацень», аповесьці «Алеся» і «Кэт» («Прапаршчык армейскі»).

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 06. — 07.1893 году — прыбытковы дом П. І. Ліхачова — Неўскі праспэкт, 66;
  • Другая палова 11. — Сярэдзіна 12.1901 году — гасьцініца «Пале Райяль» — Пушкінская вуліца, 20;
  • Сярэдзіна 12.1901 — пачатак 02.1902 году — дом А. С. Вагенгейма — Неўскі праспэкт, 67, кв. 5;
  • Пачатак — канец 02.1902 году — прыбытковы дом В. А. Беразоўскага — Праабражэнская вуліца, 34;
  • Канец 02. — Канец 04.1902 году — дом І. Ф. Хрэнава — Басэйная вуліца, 35;
  • Канец 04.1902 — пачатак 02.1907 году — прыбытковы дом А. В. Глазавай — Разьежджая вуліца, 7, кв. 2;
  • Канец 12.1910 — пачатак 02.1911 году — кватэра Ф. Д. Бацюшкава — набярэжная ракі Фантанкі, 133;
  • Сярэдзіна 12.1937 году — кватэра А. І. Катунь (вуліца Марата, 10, кв. 3);
  • Канец 12.1937 — пачатак 06.1938 году — «Дом спецыялістаў» — Лясны праспэкт, 61, кв. 213

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алеся: (апавяданьне) / А. Купрын. — Вільня : «Віленскае выдавецтва» Б. А. Клецкіна, Беларускі аддзел, 1923. — 83 с.
  • Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Питляр Э. Х. Куприн // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  2. ^ а б в Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ Encyclopædia Britannica
  5. ^ SNAC — 2010.
  6. ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  7. ^ NooSFere — 1999.
  8. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  9. ^ Store norske leksikon — 1978.
  10. ^ Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  11. ^ Babelio — 2007.
  12. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.