Магілёўская япархія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′39″ пн. ш. 30°20′29″ у. д. / 53.91083° пн. ш. 30.34139° у. д. / 53.91083; 30.34139

Магілёўская і Мсьціслаўская япархія
Япіскап Сафрон (Юшчук)
Катэдральны горад Магілёў
Катэдральны сабор Трох Сьвяціцеляў

Магілё́ўская япа́рхіяяпархія Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, заснаваная ў лістападзе 1632 году ў падпарадкаваньні Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю. У 1942—1944 гадах дзейнічала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

На 2020 год налічвала 77 прыходаў і 2 манастыры — жаночы Мікольскі ў Магілёве і мужчынскі Ўсьпенскі ў вёсцы Пустынкі Мсьціслаўскага раёну. Служэньне ажыцьцяўлялі 77 сьвятароў і 7 дыяканаў. Прыходы гуртаваліся ў 6 прыхадзкіх акругаў на чале з дабрачынцамі. Епархіяльнае кіраўніцтва мела ў сваім складзе архіў, бухгальтэрыю і канцылярыю. Епархіяльны суд налічваў 5 сябраў. Архіяпіскап узначальваў епархіяльную раду ў складзе 7 чалавек, сярод якіх быў сакратар епархіяльнага кіраўніцтва[1]. Япархія ахоплівала прыходы ў 15 раёнах на поўначы і ўсходзе Магілёўскай вобласьці Беларусі: Амсьціслаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Касьцюковіцкі, Магілёўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі[2].

Дабрачыньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчэньне прыходаў Магілёўскай япархіі па раёнах (2019 год)

На 2020 год Магілёўская япархія налічвала 8 дабрачыньняў.

Брацтва і сястрынствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2020 год у Магілёўскай япархіі дзейнічала брацтва сьвятога Георгія Магілёўскага (ярэй Андрэй Выгоўскі) пры саборы Трох Сьвяціцеляў у Магілёве, клюб «Перасьвет» (протаярэй Сяргей Лабада) пры храме Ўзьвіжаньня Крыжа Гасподняга (вул. Брусава, 4) і 7 сястрынстваў: 1) мучаніц Веры, Надзеі і Любові пры жаночым Мікольскім манастыры ў Магілёве; 2) сьвятога Лукі Война-Ясянецкага (Ленінская вул., д. 11а), 3) храма Бялыніцкага абраза Божай Маці (Бялінічы, Савецкая вул., д. 88), 4) Сьвята-Міхайлаўскага храма ў Клімавічах, 5) храма Раства Багародзіцы ў Прапойску, 6) храма Ўваскрасеньня Хрыстова ў Крычаве (вул. Леніна, д. 27), 7) Узьнясенскага храма ў Чавусах (вул. М. Горкага, д. 51)[11].

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2020 год епархіяльнае кіраўніцтва месьцілася ў саборы Трох Сьвяціцеляў па Першамайскай вуліцы, д. 75 у Ленінскім раёне Магілёва. У кіраўніцтве налічвалася 5 супрацоўнікаў: бухгальтарка, выдавец, праўніца, прэс-сакратар і рэфэрэнт[12]. Кіраваньне ажыцьцяўлялі: архіяпіскап Сафрон (Юшчук), сакратар Генадзь Пацэвіч і духаўнік Мікалай Кавалёў[1]. У япархіі дзейнічала 9 падразьдзяленьняў: Музэй гісторыі; мэтадычны кабінэт для работнікаў установаў адукацыі, бібліятэк і ідэолягаў; Цэнтар абароны мацярынства і сямейных каштоўнасьцяў; аддзел місіянэрскага служэньня і катэхізацыі; 5 камісіяў — 1) сацыяльнай дзейнасьці, 2) па справах моладзі, 3) супрацы з папраўчымі ўстановамі, 4) супрацы з Узброенымі сіламі і МУС, 5) супрацы з установамі адукацыі[13].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 лістапада 1632 году вялікі князь літоўскі Ўладзіслаў Ваза падпісаў грамату аб ўхваленьні заснаваньня Магілёўскай япархіі з часткі Полацкай. Для знаходжаньня япіскапа вызначылі Спаскі сабор у Магілёўскім спаскім манастыры. У 1633 годзе Ўладзіслаў Ваза дазволіў заснаваць друкарню пры Богаяўленскім манастыры, якая пераважна выдавала служэбнікі да 1736 году. Адначасна пры манастыры заснавалі жаночую абіцель, што праіснавала да 1796 году. У 1636 годзе Ўладзіслаў Ваза даў пацьвярджальны прывілей жаночаму Мікольскаму манастыру пры царкве сьвятога Мікалая ў Магілёве. У 1667 годзе для манастыра заклалі мураваную царкву на ўскрайку места пры Дняпры. У 1757 годзе япіскап Георгі Каніскі заснаваў Магілёўскую духоўную сэмінарыю і аднавіў друкарню[14]. 21 студзеня 1795 году Магілёўскую, Мсьціслаўскую і Аршанскую япархію перайменавалі ў Магілёўскую і Полацкую. 12 верасьня 1797 году яе перайменавалі ў Магілёўскую і Віцебскую япархію. 12 траўня 1833 году япархію перайменавалі ў Магілёўскую і Мсьціслаўскую[15]. Адначасна зь яе складу аднавілі Полацкую япархію. У 1937 годзе Магілёўская япархія прыпыніла існаваньне ў выніку савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі. У 1942—1944 гадах Магілёўская япархія дзейнічала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам архіяпіскапа Філафея (Нарко). У чэрвені 1989 году 20 ліпеня 1990 году зь яе складу вылучылі Гомельскую япархію. 24 сьнежня 2004 году вылучылі Бабруйскую япархію[2]. 30 красавіка 2015 году ў Магілёве на Архірэйскім вале, д. 3 адчынілі Духоўна-асьветны цэнтар імя Георгія Каніскага, у складзе якога былі: бібліятэка, навучальна-мэтадычны і царкоўна-археалягічны кабінэты, сямейны клюб «Ачаг», гасьцёўня «Незгасальнае сьвятло праваслаўя», клюб паэзіі і аўтарскай песьні «Адраджэньне»[14].

Япіскапы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Язэп (Бабрыковіч) (1632 — 9 красавіка 1635)
  • Сыльвэстар Косаў (жнівень 1635 — 18 студзеня 1649)
  • Ігнат Аксяновіч-Старушыч (12 ліпеня 1650 — 1650)
  • Ёсіф (Канановіч-Гарбацкі) (1650 — 25 лютага 1661)
  • Мятод (Філімановіч) (4 сакавіка 1661 — 1668)
    • Ёсіф (Нялюбовіч-Тукальскі) (3 жніўня — 4 сакавіка 1664)
  • Хвядос (Васілевіч) (1669 — 11 сакавіка 1677)
  • Сэрапіён (Палхоўскі) (30 верасня — люты 1704)
  • Сыльвэстар (Чацьвярцінскі) (1707 — 18 лютага 1728)
  • Арсень (Бэрла) (8 ліпеня 1729 — 28 студзеня 1733)
  • Ёсіф (Ваўчанскі) (30 сьнежня — 1 верасьня 1742)
  • Геранім (Ваўчанскі) (2 кастрычніка 1744 — 14 кастрычніка 1754)
  • Георгі (Каніскі) (20 жніўня 1755 — 13 лютага 1795)
  • Афанасі (Вальхоўскі) (5 сакавіка 1795 — 27 жніўня 1797)
  • Іларыён (Кандратоўскі) (1 верасьня — 24 кастрычніка 1797)
  • Анастас (Раманенка-Братаноўскі) (20 сьнежня 1797 — 20 сьнежня 1805)
  • Варлаам (Шышацкі) (20 снежня 1805 — 1 траўня 1813)
  • Даніл (Наток-Міхайлоўскі) (6 ліпеня 1813 — 31 траўня 1821)
  • Ёасаф (Срэценскі) (7 ліпеня 1821 — 1 сакавіка 1827)
  • Павал (Паўлаў-Мораў) (19 сакавіка 1827 — 7 жніўня 1831)
  • Гаўрыла (Гарадкоў) (26 жніўня 1831 — 18 ліпеня 1837)
  • Смарагд (Крыжаноўскі) (15 чэрвеня 1837 — 6 красавіка 1840)
  • Ісідор (Нікольскі) (19 красавіка 1840 — 12 лістапада 1844)
  • Анатоль (Мартыноўскі) (22 лістапада 1844 — 17 ліпеня 1860)
  • Яўсевій (Арлінскі) (29 жніўня 1860 — 6 кастрычніка 1882)
  • Віталь (Грычулевіч) (6 кастрычніка 1882 — 14 траўня 1885)
  • Сергій (Спаскі) (7чэрвеня 1885 — 21 лістапада 1892)
  • Павал (Вільчынскі) (21 лістапада —19 сьнежня 1892)
  • Ірыней (Орда) (19 сьнежня 1892 — 17 ліпеня 1893)
  • Яўген (Шаршылаў) (17 ліпеня 1893 — 10 жніўня 1896)
  • Місаіл (Крылоў) (10 жніўня 1896 — 29 кастрычніка 1904)
  • Стэфан (Архангельскі) (29 красавіка 1904 — 4 кастрычніка 1911)
  • Канстанцін (Булычоў) (4 кастрычніка 1911 — травень 1922)
  • Ніфонт (Фамін) (1922 — сьнежань 1924)
  • Нікан (Дзегцярэнка) (6 сьнежня 1924 — 5 кастрычніка 1927)
  • Ёасаф (Шышкоўскі-Дрылеўскі) (1927 — 22 жніўня 1928)
  • Феадосі (Вашчанскі) (24 красавіка 1929 — 13 жніўня 1930)
  • Пётар (Сакалоў) (13 жніўня — 5 верасьня 1930)
  • Феадосі (Вашчанскі) (5 верасня 1930 — красавік 1933)
  • Паўлін (Крошачкін) (16 чэрвеня 1933 — студзень 1936)
  • Ёасаф (Жавахаў) (29 июня 1934 — 1936)
  • Аляксандр (Раеўскі) (16 кастычніка 1936 — 3 верасьня 1937)
  • Філафей (Нарко) (1942—1944)
  • Максім (Кроха) (6 чэрвеня 1989 — 27 лютага 2002)
  • Сафрон (Юшчук) (зь 7 кастрычніка 2002 году)[15].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Магілёўская япархія // Беларуская праваслаўная царква, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  2. ^ а б Гісторыя Магілёўскай япархіі // Беларуская праваслаўная царква, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  3. ^ Амсьціслаўскае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  4. ^ Горацкае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  5. ^ Клімавіцкае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  6. ^ Магілёўскае гарадзкое дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  7. ^ Магілёўскае раённае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  8. ^ Чавускае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  9. ^ Чэрыкаўскае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  10. ^ Шклоўскае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  11. ^ Брацтвы і сястрынствы (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  12. ^ Магілёўскае епархіяльнае кіраўніцтва // Беларуская праваслаўная царква, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  13. ^ Епархіяльныя аддзелы і камісіі Магілёўскай япархіі // Беларуская праваслаўная царква, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  14. ^ а б Духоўна-асьветны цэнтар імя сьвяціцеля Георгія Каніскага (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  15. ^ а б Магілёўская япархія (рас.) // Праект «Герархія цэркваў», 2020 г. Праверана 24 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёўская япархіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў