Лясная (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лясная
Сьвята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік
Сьвята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік
Першыя згадкі: пачатак 18 ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Лапаціцкі
Вышыня: 156[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 398 чал. (2011)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213251[3]
СААТА: 7250824021
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 30°55′12″ у. д. / 53.55° пн. ш. 30.92° у. д. / 53.55; 30.92Каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 30°55′12″ у. д. / 53.55° пн. ш. 30.92° у. д. / 53.55; 30.92
Лясная на мапе Беларусі ±
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная
Лясная
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лясна́я[4] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[5]. У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Войцеха Серафіновіча.[6] 28 верасьня [ст. ст. 9 кастрычніка] 1708 году тут адбылася бітва пад Лясной паміж швэдзкімі й расейскімі войскамі — адна з найважнейшых бітваў Вялікай Паўночнай вайны. У 1783 годзе вёска належала пану Ціхнавецкаму. Землі тут пясчаныя, малаўрадлівыя, у выніку чаго ў час сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагодзьдзя многа жыхароў перасялілася ў Сыбір[7]. 5 кастрычніка 2008 году ў Лясной прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годзьдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расеі й Швэцыі[8][9]. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу быў закладзены памятны Сад міру й згоды[10].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2011 год — 398 чалавек
  • 2007 год — 133 двары, 317 чалавек[13]
  • 1999 год — 376 чалавек
  • 1926 год — 563 чалавекі[7]
  • 1783 год — 171 чалавек[7]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленьне сувязі, АТС, установа культуры «Лясьнянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музэй, урачэбная амбуляторыя, ДУА «Лясьнянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартовы аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лесная Фото Планета (рас.)
  2. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  3. ^ Лесная — список улиц. Телефонный код 8-02246
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). Сустракаецца таксама назва Лісная
  5. ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. ^ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  7. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 573.
  8. ^ На Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск  (рас.)
  9. ^ Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў
  10. ^ Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі
  11. ^ Лясная , Radzima.org
  12. ^ Pawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі
  13. ^ Лясная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 144