Магілёўскі Спаскі манастыр
Манастыр | |
Магілёўскі Спаскі манастыр
| |
![]() Спаса-Праабражэнская царква і званіца (не захаваліся)
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Канфэсія | праваслаўе |
Тып | Праваслаўны манастыр |
Аўтар праекту | Ян Глаўбіц |
Заснавальнік | Георгі (Каніскі) |
Дата заснаваньня | 1756 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць РБ |
![]() |
Магілёўскі Спаскі манастыр — комплекс будынкаў, які ўключаў мураваныя будынкі ў стылі барока: Спаса-Праабражэнскую царкву, агароджу з варотамі і званіцай і манастырскі корпус. Разам з Магілёўскім архірэйскім палацам і Магілёўскай духоўнай сэмінарыяй ствараў адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль, які займаў увесь квартал на вул. Ветранай (сучасная Ленінская).
Драўляная Спаская царква вядома з 1478. З канца 15 стагодзьдзя пры царкве існавалі драўляныя манастырскія будынкі. У 1588 г. пры манастыры зацьверджана праваслаўнае брацтва, а ў 1600 г. адкрылася школа. Брацтва праіснавала да 1618 г., калі царква была перададзена ўніятам, якія валодалі ёй да сярэдзіны 17 стагодзьдзя. У гэты пэрыяд брацтва, школа і друкарня дзейнічалі пры царкве Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім. У брацкай друкарні былі выдадзены: «Служэбнік» (1616 і 1617), «Эвангельле вучыцельнае» (1619). У брацкай школе вывучалі мовы і багаслоўе[1].
Паводле ўмоваў Збораўскай дамовы 1649 г., манастыр ізноў стаў праваслаўным. Пры ім знаходзілася япіскапская катэдра і дом, дзе жылі архірэі. У 1659 г. пабудавана новая царква, таксама драўляная, якая згарэла ў 1708 г[1].
У 1740-1742 гг. япіскап Ёсіф Ваўчанскі пачаў будаўніцтва новага мураванага храму, які быў скончаны пры япіскапе Ераніме Ваўчанскім, але згарэў у 1748 г. З 1756 г. будаўніцтвам Спаса-Прэабражэнскай царквы кіраваў архіяпіскап Георгі (Каніскі), які вызваў зь Вільні вядомага архітэктара Яна Гляўбіц. Побач з царквой у 1762–1785 гг. быў пабудаваны каменны архірэйскі палац. Новая царква была катэдральным саборам Магілёва да 1802 г[1].
У 1824 г. у манастыры меліся храмы: Спаса-Праабражэнскі, у імя 40 Сэбастыйскіх мучанікаў і Ўзьнясеньня Гасподняга. У галоўным храме, у правай прыбудоўцы, знаходзілася цудатворная ікона Божай Маці ў пазалочанай рызе, які, па сьведчаньні паданьня, цудатворны вобраз калісьці зьявіўся на сьцяне Магілёўскага замку. У Спаскім саборы быў пахаваны Георгі Каніскі[1].
Пры манастыры мелася багатая бібліятэка. Тут была напісана «Хроніка Спаскага манастыра» (1755), надрукаваная ў 1871 г. пад назвай «Розныя запіскі, якія тычацца Беларускай эпархіі і тутэйшай набожнасьці» (знаходзіцца ў бібліятэцы АН Летувы, у Вільні)[1].
Манастыр зачынены ў 1918 г. Царква і іншыя будынкі пашкоджаны падчас Вялікай Айчыннай вайны і пазьней зьнесены, ад манастыра захаваліся два будынкі[1].
Зьмест
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спаса-Праабражэнская царква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква разьмяшчалася на высокім беразе Дняпра, у глыбіні квартала. Уяўляла сабой храм з 2-вежавым галоўным фасадам, які завяршалі 2-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаўся высокі ступеньчаты франтон. Сьцены фасадаў завяршыліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр’ер быў багата аздоблены магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і чаканшчыкам Пятром Сьліжыкам.
Званіца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манастыр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Г-падобны ў пляне манастырскі корпус разам з агароджай атачаў усю тэрыторыю манастыра, утвараючы трапэцападобны ўнутраны дворык. Да манастырскага корпусу прылягалі гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі. Манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі, дзе разьмяшчалася кансысторыя, і аднапавярховага крыла, дзе разьмяшчаліся кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Захаваўся корпус, які тарцовым фасадам выходзіў на вул. Ветраную (Ленінскую), і адна частка 1-павярховага крыла. Помнік рэспубліканскага значэньня. Галоўны фасад двухпавярховага корпуса аздоблены іянічнымі пілястрамі на ўсю вышыню. Аконныя праёмы дэкараваны ліштвамі з замковым каменьнем і падаконнымі прамавугольнымі нішамі. Аднапавярховае крыло аздоблена аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і міжаконнымі лапаткамі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Е000001 |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 470-471. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- Тамара Габрусь. Храмы. Страчаная спадчына. Менск, Полымя, 1998. ISBN 985-07-0036-X
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магілёўскі Спаскі манастыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў