Вішоў
Вішоў лац. Višoŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бялыніцкі |
Сельсавет: | Вішоўскі |
Вышыня: | 191 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1232 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2232 |
Паштовы індэкс: | 213166 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′51.42″ пн. ш. 29°59′34.15″ у. д. / 53.98095° пн. ш. 29.9928194° у. д.Каардынаты: 53°58′51.42″ пн. ш. 29°59′34.15″ у. д. / 53.98095° пн. ш. 29.9928194° у. д. |
± Вішоў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вішо́ў[1] (таксама Вішо́ва, н.) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Вабічу. Цэнтар сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялынічаў, за 24 км ад Магілёва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віс або Віса (Wis, Wiso) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -віс- (-віш-) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаецца ў 1636 годзе як вёска ў складзе маёнтку Княжыцаў удавы вялікага пісара літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a]. На 1675 год вёска ў валоданьні Андрэя Аўрамовіча[b].
На 1996 год у вёсцы было 504 двары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1910 год — 417 чалавек[4]
- 1996 год — 1421 чалавек
- 2009 год — 1232 чалавекі
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуюць сярэдняя школа, Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі[5], Нежкаўская лекарская амбуляторыя, аптэка № 137 Магілёўскага ДУП «Фармацыя», пошта.
Па 2000 годзе ў вёсцы збудавалі Сьвята-Петра-Паўлаўскую царкву.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]СПК «Калгас „Радзіма“».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць база адпачынку «Вабіч» і іузэй СПК "Калгас «Радзіма»[6]
Помнікі: Братэрскія могілкі савецкіх воінаў; Помнік землякам (1950).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1622.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 9.
- ^ Сайт ДУК «Бялыніцкая ЦБС»
- ^ В агрогородке Вишов Белыничского района состоялось торжественное открытие музея // Информационное агентство «Могилёвские ведомости» Архівавана 4 сакавіка 2016. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 242.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-173-0 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўная архітэктура Беларусі (рас.)
- Вішоў, в. (Бялыніцкі р-н) на бачыне анляйнавай энцыкляпэдыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сайт «Фото Планета» (рас.)
- Яблоневый сад в честь 70-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне посадили 15 апреля в агрогородке Вишов Белыничского района Архівавана 4 сакавіка 2016. (рас.)