Царква Праабражэньня Гасподняга (Шклоў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Спаская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Шклоў |
| Каардынаты | 54°12′06,50″ пн. ш. 30°18′03,5″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і архітэктура мадэрну[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шклове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Побач з царквой месьцяцца старажытныя каменныя крыжы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле гісторыка архітэктуры Анатоля Кулагіна[1], мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шклове збудавалі ў пачатку XX ст. (да 1905 году).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з уплывам тонаўскай канцэпцыі бізантыйскага сабора. Гэта крыжападобны ў пляне храм. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты гранёным купалам-цыбулінай. Паміж рамёнамі або канцамі крыжа месьцяцца 4 квадратныя ў пляне 3-ярусныя вежападобныя аб'ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы з скразнымі праёмамі завяршаюцца гранёнымі купаламі-цыбулінамі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вэртыкальную дынаміку. Усе фасады маюць яскрава выяўленую сымэтрыю, падкрэсьленую восевым разьмяшчэньнем уваходаў, над якімі па 2 акны з аркавымі завяршэньнямі. Іхны матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэньні сьценаў. Аздоба фасадаў стрыманая: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, роўныя нішы.
Інтэр'ер 2-сьветлавы, сяродкрыжжа перакрываецца самкнутым скляпеньнем, астатнія часткі залі — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы месьцяцца ўсходы на званіцу. Усярэдзіне ўвагу прыцягваюць групы тонкіх калёнак, якія падтрымліваюць сьветлавы барабан.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- М. Астанковіч, 1905 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад і брама
- Аўтэнтычны выгляд купалоў
- Пазалочаныя купалы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Праваслаўныя храмы Шклоўскага раёну
- Хрысьціянскія храмы Шклова
- Зьявіліся ў 1905 годзе
- Псэўдарускія збудаваньні Беларусі
- Мадэрнісцкія збудаваньні Беларусі
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Храмы Магілёўскай і Амсьціслаўскай япархіі
- Храмы пад тытулам Перамяненьня Гасподняга
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф