Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Крычаў)
Выгляд
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Васкрасенская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Крычаў |
Каардынаты | 53°41′45.50″ пн. ш. 31°43′01.90″ у. д. / 53.6959722° пн. ш. 31.717194° у. д.Каардынаты: 53°41′45.50″ пн. ш. 31°43′01.90″ у. д. / 53.6959722° пн. ш. 31.717194° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крычаве збудавалі ў першай палове XIX ст. з цэглы. У 1950-я гады савецкія ўлады перабудавалі яе пад кінатэатар. У 1990-я гады будынак вярнулі вернікам і часткова аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта асымэтрычны прастакутны аб’ём пад 2-схільным дахам. Царкву завяршаюць 2 купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і ў цэнтры даху, баня над алтарнай часткай. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1890-я гг.
-
да 1918 г.
-
ліпень 1941 г.
-
1941—1943 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
2008 г.
-
2012 г.
-
2015 г.
-
2015 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 27
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.