Перайсьці да зьместу

Рахункавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бухгальтар»)

Рахункавод — адмысловец у складаньні, наладжваньні ды кіраваньні парадкам рахункаводзтва, які дасьледуе ды разьбірае грашовую справаздачнасьць асобаў ды ўстановаў дзеля забесьпячэньня яе дакладнасьці ды адпаведнасьці існым правілам. Яго праца ўлучае:

  1. параду, ладжаньне ды ўсталяваньне нагляду за каштарысам і рахункамі;
  2. падрыхтоўку ды засьведчаньне грашовых справаздачаў для прадстаўленьня кіраўніцтву ды акцыянэрам;
  3. падрыхтоўку падатковай справаздачы, парады ў сплаце падаткаў ды аспрэчваньне позваў падатковых службоўцаў;
  4. прадказаньне прыбытку ды складаньне справаздачы аб каштарысе;
  5. грашовае расьсьледаваньне справаў аб махлярстве, неплацежаздольнасьці ды разарэньні;
  6. праверку рахункаводзтва;
  7. дасьледаваньне ды парады кіраўніцтву аб грашовай выніковасьці, удзеле ў акцыянэрным капітале, збыце ды новых вырабах;
  8. распрацоўку ды нагляд за парадкам вызначэньня сабекошту вырабаў ды паслугаў[1].
  1. ^ Накід азначэньняў (анг.) Міжнароднае ўпарадкаванае разьмеркаваньне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 9 верасьня 2011 г.