Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Магілёў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Узьвіжанская царква (налева). Аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Магілёў |
| Каардынаты | 53°53′46″ пн. ш. 30°19′29″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d], псэўдарускі стыль[d] і барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дубравенкі, каля Быхаўскага Рынку, на гістарычнай Глебабарысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны комплекс з царквой-мураўёўкай Сьвятых Барыса і Глеба.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваны будынак царквы збудавалі ў XVII ст. як жылы дом[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у пачатку XIX ст. жылы дом перабудавалі пад царкву.
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады перабудавалі царкву ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады на пэўны час зачынялі царкву.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Першапачаткова гэта быў 1-павярховы квадратны ў пляне будынак, падзелены сьцяной на 2 рознавялікія памяшканьні. Меў рысы дэкору, уласьцівыя XVII ст.: атынкаваныя фасады дэкараваў расьлінны арнамэнт, які нагадваў беларускія матывы, паўднёвую сьцяну аздаблялі фрэскі, пэрымэтарам будынка праходзіў шырокі карніз. У пачатку XIX ст. палову ўсходняй сьцяны перарабілі ў 3-гранную апсыду, да заходняй сьцяны прыбудавалі 2-ярусную званіцу з шатровым дахам і купалам складай формы, першы ярус яе мае выгляд тамбуру, у другім разьмяшчаюцца званы. На вільчыку паставілі вялікі купал.
У другой палове XIX ст. вялікі купал замянілі на драўляны барабан (васьмярык на чацьверыку) з купалам-цыбулінай, над званіцай таксама паставілі купал-цыбуліну над высокім шатровым дахам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- М. Львоў, 1800 г.
- 1840 г.
- 1844 г.
- 1882 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1941—1942 гг.
- красавіка 1942 г.
- 1944 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Брусава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Лаўрэцкі Г. Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 291.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512Г000011 |