Перайсьці да зьместу

Царква Раства Багародзіцы (Прапойск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Ансамбль царквы Раства Багародзіцы
Ансамбль царквы Раства Багародзіцы
Краіна Беларусь
Места Прапойск
Каардынаты 53°26′33″ пн. ш. 31°00′15″ у. д. / 53.4425° пн. ш. 31.00417° у. д. / 53.4425; 31.00417Каардынаты: 53°26′33″ пн. ш. 31°00′15″ у. д. / 53.4425° пн. ш. 31.00417° у. д. / 53.4425; 31.00417
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Мікалай Львоў
Дата заснаваньня 1791—1793 гг.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Прапойску. Знаходзіцца ў цэнтры места[a] на поўнач ад парку, які спускаецца да ракі Сажа. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Ансамбль царквы Раства Багародзіцы таксама ўлучае 2-ярусную званіцу, царкоўнапрыходзкую школу, падмуркі цёплай царквы і дзьве жылыя пабудовы.

Царква, 1941—1944 гг.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Прапойску збудавалі ў 1791—1793 гадох з фундацыі князя Аляксея Галіцына паводле праекту архітэктара Мікалая Львова. У напісаньні фрэсак, відаць, браў удзел Уладзімер Баравікоўскі. У 1793—1794 гадох у царкве ўсталявалі іканастас. З XVIII ст. працавала царкоўнапрыходзкая школа.

У 1980-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка[1].

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм. На сяродкрыжжы двухсхільных дахаў з трыкутнымі франтонамі на тарцах узвышаецца 8-гранны сьветлавы барабан з пакатым сфэрычным купалам. Грані барабана праразаюцца «палядыянскімі» аркавымі аконнымі праёмамі. У пазухах плянавальнага крыжа разьмяшчаюцца нізкія акруглыя аб'ёмы прыдзелаў і рызьніцаў (у пляне чвэрць круга) пад сфэрычнымі пакрыцьцямі. Усе фасады маюць аднолькавы разьвязак, апярэзваюцца карнізам на дэнтыкулах і шырокім фрызам з разетак. Уваходны партал вылучаецца 2 тасканскімі паўкалёнамі і паўкруглым «палядыянскім» акном на версе. Аналягічнае афармленьне маюць аркавыя аконныя праёмы фасадных граняў[2].

На сьценах і скляпеньнях захаваліся фрэскавыя размалёўкі — 57 сюжэтных кампазыцыяў[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 9
  1. ^ а б Лаўрэцкі Г., Пятросава А. Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 509.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000519