Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Луконіца)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Луконіца |
| Каардынаты | 53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Луконіцы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Луконіцы. Дзее. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваны касьцёл у Луконіцы збудавалі ў 1782 годзе з фундацыі Я. У. Гумніцкага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і неўзабаве занядбалі яго будынак.
У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія аднавілі яго ў 1994 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 1-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і закрысьціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завяршаецца вялікім шмат’ярусным франтонам, аздобленым магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынцскага ордэру. Роўніцы сьценаў праразаюцца невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсыды з роўнымі пілястрамі на вуглах завяршаецца атыкам, дабудаваным у пачатку XX стагодзьдзя[1].
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе на 3-пралётная аркадзе і крыжовых скляпеньнях знаходзяцца хоры. У тоўшчы муроў галоўнага фасаду і закрысьціі вітыя ўсходы на хоры і амбон. Інтэр’ер вылучаецца галоўным і двума бакавымі стукавымі алтарамі[2].
Побач з касьцёлам 3-ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы аздабляюцца роўнымі пілястрамі на вуглах, завяршаюцца карнізамі. Мае шатровы дах крывалінійнага абрысу.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Званіца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 200.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000274 |