Луконіца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Луконіца
Выток каля в. Плаўскія
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 32 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,1 м³/с
Плошча басэйну 195 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

Луко́ніца — рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 195 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Плаўскія Слонімскага раёну, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на поўнач ад вёскі Дубраўка Мастоўскага раёну. Ёсьць невялікія прытокі (леваруч), у нізоўі прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.

Даліна выразная, трапэцападобная, у высокай і нізкай плыні вузкая, зьвілістая, шырынёй 200—900 м. Абалона забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў высокай плыні зьвілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на поўдзень ад вёскі Ярнева ўгару па плыні (1,5 км) і ад вёскі Пруд да вусьця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 228

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 228