Перайсьці да зьместу

Ніка Краньчар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніка Краньчар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1984(1984-08-13)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005 Дынама Заграб 84 (19)
2005—2006 Хайдук Спліт 50 (15)
2006—2009 Портсмут 83 (9)
2009—2012 Тотэнгэм Готспур 72 (11)
2012—2016 Дынама Кіеў 13 (4)
2013—2015 Кўінз Парк Рэйнджарз 52 (4)
2016 Нью-Ёрк Космас[d] 7 (1)
2016—2018 Рэйнджарз 16 (1)
Зборныя
2004—2013 Харватыя 81 (16)

Ніка Краньчар (па-харвацку: Niko Kranjčar; нар. 13 жніўня 1984 году, Заграб, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Харватыі.

Сын былога футбаліста й трэнэра харвацкай зборнай Златка Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 году. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама»[4], аднак узімку 2005 году перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клюб «Хайдук» з Спліту за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн эўра. У сэзоне 2004—2005 гадоў у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі й здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

Пасьля вельмі пасьпяховага старту ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Портсмут»[5].

«Тотэнгэм Готспур»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У апошні дзень летніх трансфэраў, 1 верасьня 2009 году, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмуту» ў «Тотэнгэм Готспур». Сума ўгоды паміж клюбамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Пасьля пасьпяховага сэзона 2009—2010 гадоў, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа й у лістападзе 2010 году зьявілася інфармацыя, што ён і Дэйвід Бэнтлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфэрнае вакно.

6 чэрвеня 2012 году Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клюб «Дынама» (Кіеў). Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампэнсацыя за пераход, паводле неафіцыйных зьвестак, склала 7 млн эўра, а гадавая заробная плата гульца — 2 мільёны[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.

«Дынама» Загрэб:

«Хайдук»:

«Портсмут»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]