Перайсьці да зьместу

Дарыё Срна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарыё Срна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1982(1982-05-01)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2003 Хайдук Спліт 64 (4)
2003—2018 Шахтар Данецк 339 (33)
2018—2019 Кальяры 26 (0)
Зборныя
2002—2016 Харватыя 134 (22)
Трэнэрскія клюбы
2023 Шахтар Данецк
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Дарыё Срна (па-харвацку: Darijo Srna; нар. 1 траўня 1982 году, Меткавіч, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі. Заслужаны майстар спорту Ўкраіны (2009).

Пасьля заканчэньня акадэміі Дарыё апынуўся ў спліцкім «Хайдуке», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сьціпэ Плецікоша. Калі Дарыё ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з загрэбскім «Дынама» ў фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паразу зь лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыё, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне й атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.

Мог перайсьці ў «Шальке-04», дортмундзкую «Барусію», «Рому», «Кайзэрсьляўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[4]. Аднак «Шахтар» быў найбольш пэўны й прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі зьехалі ва Ўкраіну, і Дарыё прыняў прапанову з Данецка.

Харвацкі легіянэр дэбютаваў у «Шахтары» 12 ліпеня 2003 году ў матчы супраць запароскага «Мэталюргу». Бэрнд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусьціў Срна на замену замест бразыльца Брандана. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» зь лікам 3:0. Першы матч за «Шахтар» у эўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЭФА 24 жніўня 2003 году супраць бухарэсцкага «Дынама Бухарэст»[5].

Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працуе асыстэнтам галоўнага трэнэра Луіша Каштру ў данецкім «Шахтары»[6].

Міжнародныя выступы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Хайдук

Шахтар

  1. ^ а б в Darijo Srna // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Darijo Srna // FBref (анг.)
  3. ^ а б в DARIJO SRNA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Динамо» могло купить Модрича и Эдуардо за смешную цену. football.ua. (10 кастрычніка 2008).
  5. ^ Протокол: «Динамо» 2-0 Шахтёр (рас.). shakhtar.com (24 верасьня 2003). Архіўная копія ад 6 красавіка 2014 г.
  6. ^ Дарио Срна возвращается в «Шахтер»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]