Івіца Оліч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Івіца Оліч
Івіца Оліч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1979 (44 гады)
Давар, СФРЮ
Рост 182 см
Вага 85 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
Пасавац
Марсонія
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1998
1998—2000
2000—2001
2001—2002
2002—2003
2003—2007
2007—2009
2009—2012
2012—2015
2015—2016
2016—2017
Марсонія
Гэрта
Марсонія
Загрэб
Дынама Загрэб
ЦСКА Масква
Гамбург
Баварыя
Вольфсбург
Гамбург
Мюнхэн-1860
42 (17)
2 (0)
42 (21)
29 (21)
27 (16)
78 (35)
78 (29)
55 (13)
78 (28)
25 (2)
21 (5)
Зборныя
2002—2015 Харватыя 104 (20)

І́віца О́ліч (па-харвацку: Ivica Olić; нарадзіўся 14 верасьня 1979 году, Давар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Харватыі на пазыцыі нападніка.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Івіца Оліч нарадзіўся й вырас у невялікай харвацкай вёсцы Давар, разьмешчанай побач з горадам Славонскі-Брод. Пачаў гуляць у футбол у мясцовым клюбе «Марсонія» ў 1996 годзе і правёў там два сэзоны.

У 1998 годзе заключыў кантракт з бэрлінскай «Гэртай». Аднак паколькі ня меў гульнявой практыцы ў «Гэрце», Оліч праз год вярнуўся назад у «Марсонію». У «Марсоніі» правёў удалы сэзон, забіўшы ў 29 гульнях 17 мячоў.

У 2001 годзе Оліч перабраўся ў футбольны клюб «Загрэб», дзе ў 28 матчах забіў 21 гол, чым дапамог сваёй камандзе заваяваць залатыя мэдалі чэмпіянату Харватыі. У наступным сэзоне Оліч працягнуў сваю кар’еру ў загрэбскім «Дынама», дзе ён забіў 16 мячоў у 21 матчы й стаў найлепшым бамбардзірам харвацкага чэмпіянату.

ЦСКА Масква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харвата хацелі купіць кіеўскае «Дынама» й ЦСКА, аднак армейцы апынуліся больш настойлівымі. У 2003 годзе Оліч заключыў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА. За чатыры гады ў клюбе Івіца ў агульнай складанасьці правёў 116 матчаў у якіх забіў 44 галы. У складзе ЦСКА Оліч тройчы перамагаў у чэмпіянаце Расеі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расеі й Супэркубка, а ў 2005 годзе разам з ЦСКА стаў пераможцам Кубка УЭФА.

«Гамбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2007 году Оліч перайшоў у «Гамбург». З прыходам Івіцы клюб выйшаў з зоны вылету й фінішаваў у верхняй частцы табліцы.

«Баварыя» Мюнхэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2009 году Оліч перайшоў у «Баварыю»[2][3]. У паўфінале Лігі чэмпіёнаў 2010 году Оліч забіў ўсе 3 мячы й вывеў каманду ў фінал. Усяго ў Лізе чэмпіёнаў 2010 году ён забіў 5 мячоў.

Увосень 2010 году Івіца Оліч атрымаў траўму калена й выбыў са строю да канца сэзону. Пасьля заканчэньня сэзона 2010—2011 гадоў зьявіўся на полі ў некалькіх таварыскіх матчах. У пачатку сэзону 2011—2012 гадоў, у трэцім туры, у пераможным для «Баварыі» матчы з «Гамбургам» (5:0) зноў атрымаў траўму, на гэты раз сьцягна, і выбыў на нявызначаны тэрмін[4].

«Вольфсбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 красавіка 2012 году, на наступны дзень пасьля таго, як «Баварыя» забясьпечыла сабе выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў, Івіца абвесьціў, што пачне наступны сэзон у «Вольфсбургу», хоць раней меліся чуткі пра цікавасьць да харвата з боку «Ляцыё». Заробак харвата будзе складаць 6 мільёнаў эўра[5].

Вяртаньне ў «Гамбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 студзеня 2015 году стала вядома пра вяртаньне Оліча ў склад клюбу «Гамбург». З гульцом быў падпісаны 18-месяцовы кантракт[6].

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оліч рэгулярна выклікаецца ў нацыянальную зборную сваёй краіны з 2002 году. На чэмпіянаце сьвету 2002 году ён правёў два матчы, забіўшы гол у вароты зборнай Італіі. Івіца таксама правёў тры матчы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году й два матчы на чэмпіянаце сьвету 2006 году. 21 лістапада 2007 году Івіца Оліч стаў адным з творцаў перамогі зборнай Харватыі над родапачынальнікамі футболу — зборнай Ангельшчыны, забіўшы ў гэтым матчы гол.

16 лістапада 2014 году ў матчы адбору да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Італіі, які праходзіў на стадыёне «Сан-Сыра», Оліч правёў свой 100 матч у кашулі нацыянальнай каманды[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Загрэб»:

«Дынама»:

ЦСКА:

«Баварыя»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оліч мае двух сыноў, якіх клічуць Лука й Антоніё[8], а таксама дачку Лару. У адрозьненьне ад многіх сваіх калегаў, ён аддае перавагу трымацца ў цені ад СМІ й у цэлым жыве спакойным прыватным жыцьцём[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Івіца Олічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў