Перайсьці да зьместу

Кубак Харватыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Харватыі па футболе
Заснаваны 1992
Колькасьць камандаў 48
Дзейны чэмпіён Дынама Заграб — 18-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб Дынама Заграб — 18 тытулаў
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Харватыі па футболе (па-харвацку: Hrvatski nogometni kup) — штогадовы кубак Харватыі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Харвацкім футбольным зьвязам. Звычайна спаборніцтвы ладзяцца з канца жніўня да канца траўня. У спаборніцтве прымаюць удзел 48 камандаў. Кубак быў заснаваны ў 1992 годзе[1], пасьля таго, як харвацкія клюбы адмовіліся ад спаборніцтваў Югаславіі па распадзе Югаславіі. Гістарычна ў спаборніцтвах дамінавалі дзьве каманды, як то заграбскае «Дынама» і спліцкі «Хайдук»[2]. З другой паловы 2010-х гадоў таксама набыла моц «Рыека». Пераможца турніру атрымлівае месца ў Ліза Эўропы на наступны сэзон.

Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца заграбскае «Дынама», якое выйгравала спаборніцтва 18 разоў.

  1. ↑ Varteks target cup triumph. UEFA (01.05.2002).
  2. ↑ Stokkermans, Karel (07.05.2010) Croatia - Cup Finals. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation.