Перайсьці да зьместу

Гордан Шыльдэнфэльд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гордан Шыльдэнфэльд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1985(1985-03-18)[1][2][3][…] (41 год)
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2007 Шыбэнік[d] 94 (2)
2007—2008 Дынама Заграб 32 (2)
2008—2010 Бэшыкташ 9 (0)
2008—2009 Дуйсбург 4 (0)
2009—2010 Штурм Грац 34 (1)
2010—2011 Штурм Грац 36 (2)
2011—2012 Айнтрахт Франкфурт 33 (1)
2012—2015 Дынама Масква 6 (0)
2013 ПАОК 18 (1)
2013—2015 Панатынаікос 57 (2)
2015—2017 Дынама Заграб 27 (0)
2017—2021 Анартосіс Фамагуста 104 (9)
2021 Шыбэнік[d] 21 (0)
2021—2022 Арыс Лімасол 31 (0)
Зборныя
2009—2016 Харватыя 29 (1)

Гордан Шыльдэнфэльд (па-харвацку: Gordon Schildenfeld; нар. 18 сакавіка 1985 году, Шыбэнік, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.

Гордан зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Шыбэнік». Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменю» зь Інграду. Правёў сэзон 2005—2006 гадоў у другой харвацкай лізе, здолеў вывесьці каманду ў першую лігу й дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапановаў ад харвацкіх клюбаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсэзоньні «Дынама» з Загрэбу, у складзе якога адгуляў сэзон 2007—2008 гадоў.

У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клюбам «Бэшыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноўку перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[4]. 8 чэрвеня 2010 году падпісаў трохгадовае пагадненьне аб выступе за клюб, сума ўгоды склала 400 тысячаў эўра. Паміж клюбамі было дасягнута пагадненьне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бэшыкташу»[5]. 7 ліпеня 2011 году ён падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненьне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён эўра[6].

10 ліпеня 2012 году склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[7].

14 лістапада 2009 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыё Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну[8].

«Дынама» Загрэб:

«Штурм»:

«Панатынаікос»:

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ягоны бацька зьяўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасьці, які ёсьць выхадцам са Славеніі[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]