Іван Стрыніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Стрыніч
Ivan Strinić 2018.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1987(1987-07-17)[1][2] (33 гады)
Спліт, Харватыя
Рост 186 см[3]
Вага 78 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2008
2008—2011
2011—2015
2015—2017
2017—2018
2018—2019
Лё-Ман 2
Хрвацкі Драгаволяц
Хайдук
Дняпро
Напалі
Сампдорыя
Мілян
11 (0)
22 (1)
51 (4)
85 (4)
26 (0)
17 (0)
0 (0)
Зборныя
2010—2018 Харватыя 49 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 траўня 2018.

Іван Стрыніч (па-харвацку: Ivan Strinić; нарадзіўся 17 ліпеня 1987 году, Спліт, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван знаходзіўся ў сыстэме францускага клюбу «Ле Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клюбы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».

«Дняпро»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 студзеня 2011 году Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпром»[4]. Паводле некаторых зьвестак, сума трансфэру склала 4 мільёны эўра[5]. У футболцы «Дняпра» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 году, у матчы чэмпіянату Ўкраіны супраць «Таўрыі» (2:2)[6], у ім жа забіў і свой першы гол за клюб ударам з трыццаці мэтраў. 20 сакавіка ў прынцыповым супрацьстаяньні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны гол[7].

Пасьля чатырох сэзонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клюбам «Напалі».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 траўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогай харвацкіх футбалістаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Хайдук»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Іван Стрынічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў