Перайсьці да зьместу

Качэрычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кіраўск»)
Качэрычы
лац. Kačeryčy
Аўтобусная станцыя
Аўтобусная станцыя
Герб Качэрычаў
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Качэрыцкі
Вышыня: 162 м н. у. м.
Насельніцтва: 8646 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2237
Паштовы індэкс: 213931
СААТА: 7225501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д. / 53.26861; 29.47361Каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д. / 53.26861; 29.47361
Качэрычы на мапе Беларусі ±
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Качэ́рычы (з 1934 году — Кі́раўск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Але. Адміністрацыйны цэнтар Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8646 чалавек[1]. Знаходзіцца за 87 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна (лінія Асіпавічы — Жлобін), на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Магілёў.

Традыцыйная гістарычная назва места — Качэрычы. Тапонім утварыўся ад прашчура зь мянушкай або дахрысьціянскім беларускім імем Ка́чар[2].

Згодна з афіцыйнымі дакумэнтамі, назву «Кіраўск» надалі пасёлку, заснаванаму ў 1934[3] годзе каля вёскі Старцаў на месцы маёнтку Качэрычаў[4][5]. Аднак фактычна адбылося перайменаваньне Качэрычаў у Кіраўск[2]. Новую назву ўтварылі ад імя застрэленага ў сьнежні 1934 году расейскага бальшавіка Кірава, які раней браў удзел у масавых растрэлах г. зв. «контрарэвалюцыянэраў», у тым ліку сьвятароў і вернікаў. Назва Кіраўск (рас. Кировск) не зьяўляецца ўнікальнай: аднайменныя месты існуюць у Ленінградзкай і Мурманскай, пасёлак — у Арэнбурскай вобласьці Расеі.

У наш час прапануецца вярнуць месту гістарычную назву Качэрычы[6] або Старцы[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Качэрычы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХVІ стагодзьдзі як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва[8]. На 1560 год тут было 30 двароў[8].

На 1620 год у Качэрычах было 20 двароў, дзейнічала царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Качэрычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету.

На 1844 год у склад маёнтку Качэрычы ўваходзіла вёска Старцы, дзе ў 1845 годзе заснавалі гуту. На 1847 год у Старцах было 45 двароў. У 1882 годзе пачала працаваць вінакурня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Старцах было 72 двары, хлебазапасны магазын, карчма, заезны двор; на 1907 год — 93 двары. У 1909 годзе адкрылася Старцаўская земская школа, якой у 1913 годзе збудавалі асобны дом.

Паводле А. Ельскага ў 2-й палове XIX ст. Качэрычы таксама называлі Старасёламі[9].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Качэрычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10], аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Качэрычы вярнуліся ў БССР, у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну.

У лютым 1935 году ўтварыўся Качэрыцкі раён з цэнтрам у вёсцы Старцах. У красавіку 1939 году Старцам замянілі імя на Кірава, а на месцы фальварку Качэрычаў, каля Старцаў збудавалі пасёлак Кіраўск. Сюды жа перанесьлі адміністрацыйны цэнтар раёну. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году паселішча знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1954 гадах у Бабруйскай вобласьці.

17 лістапада 1959 году Качэрычы атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку, а 4 чэрвеня 2001 году — статус места.

  • XIX стагодзьдзе: 1844 год — 175 чал. у вёсцы Старцах; 1847 год — 245 чал. у вёсцы Старцах; 1897 год — 542 чал. у вёсцы Старцах
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 609 чал. у вёсцы Старцах; 1959 год — 2980 чал.[11]; 1971 год — 4,7 тыс. чал.; 1977 год — 5,8 тыс. чал.; 1997 год — 10 тыс. чал.; 1998 год — 10,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,7 тыс. чал.; 2009 год — 8756 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 8752 чал.[13]; 2016 год — 8817 чал.[14]; 2017 год — 8767 чал.[15]; 2018 год — 8646 чал.[1]

У месьце працуюць 2 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня на 145 шпітальных ложкаў і паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену.

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры

Выдаецца раённая газэта «Кіравец».

У 1972 і 1980 гады зьявіліся генэральныя пляны мястэчка, у адпаведнасьці зь імі цэнтральная частка забудоўвалася 2—3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сэктары вядзецца будаваньне 2—5-павярховых дамоў.

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Ільнозавод.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Качэрычаў
  • ААТ «Кіраўск-Лён»
  • ПУП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
  • ПУП «Кіраўскі кансэрвавы завод»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сузор’е»[16].

Захаваўся Качэрыцкі парк, закладзены ў пачатку ХХ ст.

  • Рыгор Крынчык (нар. 1927) — доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Вячорка В. Не Акцябарскі, а Рудобелка; не Дзяржынск, а Койданаў; ня Кіраўск, а Качэрычы // Радыё Свабода, 25 траўня 2016 г.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 278.
  5. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 179.
  6. ^ Грузьдзіловіч А. Койданава замест Дзяржынску, Качэрычы замест Кіраўску, але ці вяртаць назву Раманава замест Леніна? // Радыё Свабода, 17 красавіка 2015 г.
  7. ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы // Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
  8. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.
  9. ^ Jelski A. Kaczerycze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 654.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 11.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]