Кубак Грэцыі па футболе
| Кубак Грэцыі па футболе | |
| |
| Заснаваны | 1931 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 31 |
| Дзейны чэмпіён | ОФІ — 2-і тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Алімпіякос Пірэй (29 тытулаў) |
| Вэб-сайт | epo.gr |
|
| |
Кубак Грэцыі па футболе (па-грэцку: Ελληνικό Κύπελλο Ποδοσφαίρου) — штогадовы кубак Грэцыі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. Арганізатарам спаборніцтва выступае Грэцкая футбольная фэдэрацыя[1][2]. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1931 годзе. Найбольш пасьпяховы клюб — «Алімпіякос», які выйграваў спаборніцтва 29 разоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кубак Грэцыі пад эгідай Грэцкай футбольнай фэдэрацыі распачаўся ў 1931 годзе. У першыя гады ўдзел быў неабавязковым. Каманды самі фармавалі пары з ініцыятывы футбольных асацыяцыяў без папярэдняга лёсаваньня. Пазьней, цягам многіх гадоў, ладзілася сапраўднае лёсаваньне, а таксама былі дададзеныя двухматчавыя матчы.

У фінале 1962 годзе спаборнічалі «Алімпіякос» і «Панатынаікос», але матч быў заўчасна скончаны арбітрам празь цемру ў авэртайме. У выніку абодва клюбы лічацца фіналістамі таго сэзону, а пераможцы афіцыйна вызначана не было. Праз інцыдэнты паміж гульцамі дзьвюх камандаў, інцыдэнты на трыбунах, празьмерныя затрымкі і падазрэньні, што ўсё гэта было зроблена наўмысна, каб матч быў паўтораны з мэтай атрымваньня большага прыбытку, фэдэрацыі была зробленая вымова, а перагульваньне матчу была забароненая ў якасьці пакараньня для абедзьвюх камандаў[3][4][5].
Да 1964 году, калі канчатковы лік быў нічыйным, дзьве каманды рабілі перагульваньне, бо сэрыя пэнальці на той час не існавала. У дадатак «Алімпіякос» і «Панатынаікос» былі выключаныя з спаборніцтваў на наступны год, у выніку чаго пераможцам кубка 1964 году стаў АЕК. У 1965 годзе было прасунутае новае правіла, згодна зь якім, калі вынік гульні заставаўся нявызначаным нават па дадатковым часе, пераможца вызначаецца падкідваньнем манэты. Такім чынам «Панатынаікос» перамог у фінале 1969 году супраць «Алімпіякосу»[6]. Аднак, хутка была ўкаранёная сэрыя пэнальці. Да 1971 году ў спаборніцтвах бралі ўдзел каманды з усёй краіны, як прафэсійныя, гэтак і аматарскія. Спачатку кожная каманда гуляла супраць клюбаў сваёй асацыяцыі, а пераможцы працягвалі спаборніцтвы на нацыянальным узроўні. Дзякуючы гэтаму моцныя прафэсійныя каманды сустракаліся з аматарскімі камандамі з суседніх рэгіёнаў, часам выгульваючы іх з буйным лікам.
У 1991 і 1992 гадах фіналы гуляліся ў два матчы[7]. Адным з важных матчаў у гісторыі спаборніцтваў быў фінал 2009 году паміж «Алімпіякосам» і АЕКам, калі асноўны час скончыўся зь лікам 3:3, па авэртайме лік застаўся нічыйным, а па сэрыі пэнальці «Алімпіякос» перамог зь лікам 15:14. Кубак Грэцыі быў цалкам рэфармаваны з сэзону 2025—2026 гадоў. Новы фармат спаборніцтваў улучае кваліфікацыйныя раўнды, этап лігі і аднаматчавыя чвэрцьфіналы[8].
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алімпіякос Пірэй — 29 разоў
- Панатынаікос — 20
- АЕК — 16
- ПАОК — 8
- Паніёніяс, АЭЛ Лярыса, ОФІ — 2
- Арыс, Іракліс, Этнікос, Касторыя — 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ EPO - Hellenic Football Federation. www.epo.gr.
- ↑ UEFA.com Greek Cup. UEFA.com.
- ↑ OLD FOOTBALL - Απαγορεύθηκαν τα Ολυμπιακός – Παναθηναϊκός Архіўная копія ад 22.05.2022 г.
- ↑ 1960-1961 ΟΛΥΜΠΙΑΚΟΣ. epo.gr. Архіўная копія ад 21.12.2005 г.
- ↑ Σαν σήμερα: Ο επεισοδιακός «τελικός της νύχτας», που δεν ολοκληρώθηκε ποτέ. sportdog.gr (27.06.2018).
- ↑ Ιουλ 2017 10:27, Επιμέλεια: Νίκος Συριώδης Δημοσίευση: 09 Ο τελικός που κρίθηκε στο στρίψιμο της δεκάρας. www.sport24.gr.
- ↑ Τα αξιοσημείωτα στην ιστορία του κυπέλλου Ελλάδας
- ↑ ΛΙΩΣΗΣ, ΣΤΑΥΡΟΣ (06.05.2025) Κύπελλο Ελλάδας Betsson: Αυτό είναι το νέο format της διοργάνωσης στα πρότυπα των ευρωπαϊκών διοργανώσεων. SPORT24.
