Кубак Швэцыі па футболе
Выгляд
| Кубак Швэцыі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1941 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 96 |
| Дзейны чэмпіён | М’ельбю — 1-ы тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Мальмё (16 тытулаў) |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
|
| |
Кубак Швэцыі па футболе (па-швэдзку: Svenska Cupen) — штогадовы кубак Швэцыі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1941 годзе, а пераможцам дэбютнага розыгрышу стаў «Гэльсынгборг». Штогод у турніры бяруць удзел 96 клюбаў, у тым ліку 16 камандаў з Альсвэнскану, то бок найвышэйшага дывізіёну швэдзкага футболу, а таксама 16 клюбаў з Супэрэтану (другая паводле герархіі ліга краіны) ды 64 камандаў з найніжэйшых дывізіёнаў лігі[1]. Пераможца турніру кваліфікуюцца ў кваліфікацыйныя этапы Лігі Эўропы, а таксама ўзнагароджваецца прызам Густава VI Адольфа. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Мальмё», які выйграваў спаборніцтва 16 разоў.
Пераможцы
[рэдагаваць]- Мальмё — 16 разоў
- АІК Стакгольм, Гётэборг — 8
- Нарчэпінг — 6
- Гэльсынгборг, Юргордэн — 5
- Гэкен — 4
- Кальмар, Эльфсборг — 3
- Отвідабэрг — 2
- ГАІС, Гальмстад, Гамарбю, Дэгерфорс, Ляндскруна, М’ельбю, Роо, Эргрутэ, Эстэрс, Эстэрсунд — 1
Крыніцы
[рэдагаваць]- ↑ Föreskrifter år 2006 Svenska Cupen herrar och damer Архіўная копія ад 03.07.2006 г.